У расійскай Разані хочуць перайменаваць Другую Бязбожную вуліцу ў гонар Трампа
Жыхары расійскага горада Разань падалі петыцыю аб перайменаванні адной з вуліц у гонар Дональда Трампа. Перайменаваць хочуць вуліцу 2-ю Бязбожную, перадае The Moscow Times.

АР
«Сама па сабе назва «Бязбожная» супярэчыць расійскім каштоўнасцям і абражае пачуцці рэлігійных людзей», — гаворыцца ў петыцыі.
«Нядаўна абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп — вялікі сябар Расіі і абаронца традыцыйных каштоўнасцяў», — сцвярджаюць яе стваральнікі.
Цяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары