Афіша

Адкрый Новы Сьвет

28‑29 чэрвеня ў Горадні ў межах кампаніі па абароне гістарычнай спадчыны гораду, пройдзе грамадзкая фотаакцыя «Адкрый Новы Сьвет».

Hrodna / Grodno

28‑29 чэрвеня ў Горадні ў межах кампаніі па абароне гістарычнай спадчыны гораду, пройдзе грамадзкая фотаакцыя «Адкрый Новы Сьвет».

Мэта акцыі — прыцягнуць увагу жыхароў горада да плянаў гарадзкіх уладаў па рэканструкцыі гарадзкога кварталу прыватных забудоваў пачатку ХХ ст., вядомага пад назвай «Новы Сьвет».

Арганізатарамі фотаакцыі выступілі шэраг грамадскіх арганізацый, грамадзянскіх ініцыятываў, а таксама неабыякавыя жыхары горада. Да ўдзелу ў фотапленэры запрошаныя як вядомыя беларускія фатографы, так і аматары фотасправы. Фотапленэр «Адкрый Новы свет» адкрыты для кожнага хто любіць трымаць у руках фотаапарат. Клас камеры і вопыт у фатаграфаванні значэння не маюць. «Ваш здымак — гэта перш за ўсё сімвал любові да старой Гародні і абароны сваёй культурнай спадчыны», ‑‑ заклікаюць арганізатары.

Новы Свет — гэта ціхі гарадзенскі квартал са старасвецкімі сядзібамі, выдатнымі помнікамі архітэктуры мадэрну, канструктывізму і неабарока. Гэта адзін з нешматлікіх кавалачкаў Беларусі, дзе застаецца некранутым гарадскі пейзаж пачатку мінулага стагоддзя. Комплекс Новага Света акрэсліваецца вуліцамі Горкага — Астроўскага — Дзяржынскага — 17 верасня — Міцкевіча. Тут жылі многія вядомыя гарадзенцы. У Новым Свеце прайшлі дзіцячыя гады беларускага паэта Максіма Багдановіча.

Сёння гэтая гістарычная частка Гародні знаходзіцца пад пагрозай знішчэння: мясцовыя «рэканструктары» плануюць знесці большасць дамоў. Жыхароў Новага Свету пачалі перасяляць у спальныя раёны горада. Новыя «гаспадары», у тым ліку ўрад Масквы, маюць свае планы «ўпарадкавання» гэтага гістарычнага кварталу. Будучыня Новага Света застаецца невядомай…

«Засведчы гісторыю Гародні ХХ стагоддзя! Зрабі СВОЙ здымак Новага Свету! Запрашаем да ўдзелу ў фотапленеры «Адкрый Новы Свет»!, — звяртаюцца арганізатары да ўдзельнікаў і жыхароў горада.

Усе ўдзельнікі пленэра адначасова будуць здымаць вуліцы квартала. Жанр здымка кожны выбірае сам: архітэктура, партрэты жыхароў, рэпартаж, фотакалаж, фотакомікс

Вынікі фотапленэру будуць выдадзеныя на CD, куды ўвойдуць выбраныя работы кожнага з ўдзельнікаў акцыі, агляд гісторыі фотаздымку ў Гродна, віртуальная карта Новага Свету.

Удзел у фотаакцыі «Адкрый Новы Свет» адкрыты, далучыцца можа кожны, дастаткова толькі паведаміць аб сваім жаданні на [email protected]

s13.ru

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»19

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»

Усе навіны →
Усе навіны

Фільм «Господин Никто против Путина» абурае нават антываенных расіян. Долін патлумачыў чаму10

«Доўгія спіцы ляжаць на дарозе. Могуць і ў шыны прыляцець». Кіроўцы гадаюць, што гэта1

МНС напярэдадні Дня роднай мовы зрабіла беларускамоўным цэлы тыдзень6

На Вілейскім вадасховішчы два рыбакі атруціліся ў намёце чадным газам2

У Латвіі прыбяруць з дарожных знакаў назвы беларускіх гарадоў. Не шкада і 120 тысяч еўра48

Некалькі тысяч беларусаў страцілі заробак і падпрацоўку на патрыманых «бумерах»1

У Мінску затрымалі жанчыну за рулём з 3 праміле алкаголю ў крыві

«Пара спыніць гэта ваеннае спекулянцтва». Харватыя адмовілася транспартаваць ў Венгрыю і Славакію расійскую нафту, але гатовая памагчы з іншай4

Новае пакаленне гендырэктараў: моладзь і далёка не «крэпкія хазяйсцвеннікі» масава ўзначальваюць трыльённыя бізнэсы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»19

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць