Грамадства77

Мінчанцы прапанавалі перанесці старадаўні дом прадзеда з цэнтра Давыд-Гарадка праз «Дажынкі»

Столінскія ўлады прапанавалі мінчанцы Надзеі Тураўскай выкупіць і перанесці з цэнтра Давыд-Гарадка дом 1936 года, які будаваў яе прадзед. На думку чыноўнікаў, старадаўні будынак перашкаджае добраўпарадкаванню прылеглай плошчы. Пра гэта гаворыцца ў лісце са Столінскага райвыканкама, піша TUT.BY.

Дом, пабудаваны прадзедам Надзеі Тураўскай.

Мінчанка Надзея Тураўская ўжо некалькі месяцаў вядзе барацьбу за двухпавярховы дом у цэнтры Давыд-Гарадка. Будынак у 1936 годзе пабудаваў яе прадзед Сямён Кулага для сваёй сям'і. У 1939 годзе, пасля прыходу Саветаў, дом забралі. З тых часоў сям'я там не жыла.

У апошнія гады тут месцілася гасцініца на 10 нумароў, якая знаходзілася на балансе Столінскага ЖКГ. Сёлета ўлетку Надзея даведалася, што старадаўні дом плануюць знесці. Як гаварылася ў лісце са Столінскага райвыканкама, будынак «мае частковае разбурэнне падмурка», «непрэзентабельны выгляд, пазбаўлены якой-небудзь эстэтычнай прыгажосці» і «не мае гістарычнай каштоўнасці».

Надзея з рашэннем раённай вертыкалі не пагадзілася і прапанавала чыноўнікам не зносіць старадаўні дом, а прадаць ёй. Яна гатовая была аддаць усе грошы, каб адрамантаваць і захаваць будынак. Пасля неаднаразовых яе зваротаў у розныя інстанцыі ўлады пайшлі на саступкі. У новым лісце за подпісам намесніка кіраўніка раённай вертыкалі Івана Яроміча гаварылася, што Столінскі ЖКГ даў даручэнне падрыхтаваць усе неабходныя матэрыялы і выставіць будынак былой гасцініцы для продажу з аўкцыёну. Аднак ішоў час, а пра продаж дома так і не было ніякіх аб'яваў.

«Я чакала аўкцыёну. Месяца паўтара ўжо прайшло, але ніякіх рухаў не было. Мы напісалі калектыўны зварот у Адміністрацыю прэзідэнта, дзе папрасілі правесці ацэнку дома і прадаць яго нам. Там мне параілі звярнуцца ў Дзяржмаёмасць (Дзяржаўны камітэт па маёмасці. — рэд.). Дакументы там узялі, але праз некаторы час патэлефанавалі і сказалі, што гэтае пытанне не па іх частцы, таму што будынак у камунальнай уласнасці, а над камунальнай уласнасцю галоўная — мясцовая адміністрацыя. Мне паведамілі, што Дзяржмаёмасць адправіць мой зварот у раён і вобласць», — патлумачыла Надзея Тураўская.

Вынікам бюракратычных пакут жанчыны стаў чарговы ліст са Столінскага райвыканкама. У паперы гаворыцца, што ў 2017 годзе Давыд-Гарадок стане сталіцай абласных Дажынак.

«Адным з мерапрыемстваў прадугледжана добраўпарадкаванне плошчы Вызваліцеляў з рэканструкцыяй помніка загінулым воінам пры вызваленні Давыд-Гарадка. Побач з плошчай размешчаны будынак былой гасцініцы, які выходзіць за чырвоную лінію забудовы і знаходзіцца ў нездавальняючым стане. Гісторыка-культурнай каштоўнасці будынак не ўяўляе. З мэтай паляпшэння эстэтычнага выгляду плошчы Вызваліцеляў, бяспекі дарожнага руху па вуліцы Калініна, прылеглай да плошчы, <…> праектным інстытутам разглядаецца пытанне аб яе (гасцініцы — рэд.) зносе. Прымальнае рашэнне аб магчымасці продажу Вам дадзенага будынка з абавязковым яго пераносам ў іншае месца», — гаворыцца ў лісце.

Адказ райвыканкама здзівіў Надзею:

«Гэты будынак перажыў немцаў, Саветы, і цяпер яго зносяць дзеля таго, каб адзін дзень адзначыць «Дажынкі», — здзіўляецца дзяўчына.

Плошча, якую добраўпарадкуюць да «Дажынак-2017». Фота tut.by

Замест дома — паркоўка?

Лёс будынка яшчэ не вырашаны, паведаміў намеснік старшыні Столінскага райвыканкама Іван Яроміч. Як адзначыў суразмоўца, будынак былой гасцініцы ў новую канцэпцыю не ўпісваецца.

«Было прынята рашэнне аблвыканкама аб правядзенні «Дажынак». Сёння ідзе рэканструкцыя Давыд-Гарадка, будуць праводзіць рэканструкцыю плошчы, школы, помніка загінулым. Мы запрасілі праекціроўшчыкаў, яны нам адразу сказалі, што калі мы будзем рабіць плошчу, то яны напішуць, што гэты будынак неабходна зносіць», — адзначыў Іван Яроміч, падкрэсліўшы, што дом не мае гістарычнай каштоўнасці.

Пытанне, што далей будзе з будынкам, усё яшчэ на стадыі абмеркавання. Адзін з варыянтаў — знос і будаўніцтва на яго месцы паркоўкі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць