Грамадства111111

Публіцыст Аляксей Дзермант прапануе нацыяналізаваць tut.by

З жорсткай крытыкай папулярнага партала tut.by выступіў галоўны рэдактар сайта імхаклаб.бай, публіцыст Аляксей Дзермант. Яго абурыў той факт, што сайт даў інфармацыю пра тое, што ў інтэрнэце пачаўся збор подпісаў супраць «безпакаранасці міліцыі».

«Свядомае кола» спрабуе пераходзіць у наступ, — піша Аляксей Дзермант. — Там цудоўна разумеюць, што падрыў аўтарытэту МУС — першачарговая задача для змены ўлады, цяпер яны інфармацыйна атакуюць амаль усіх знакавых чыноўнікаў, асабліва міністра. Не могуць прабачыць жорсткіх мер у дачыненні да наркагандляроў і футбольных фанатаў, дый гістарычная форма міліцыі падчас параду, на іх падзейнічала як на вупыроў [маецца на ўвазе форма НКВД, у якой міністр Шуневіч прымаў парад — «НН»]. Асабіста маё меркаванне, Шуневіч — адзін з найлепшых міністраў унутраных справаў за ўвесь час існавання незалежнай Беларусі. PS. Хіба яшчэ не відавочна за каго «заўзее» тутбайчык?»

У каментарах да паста Дзермант піша, што ў інтэрнэце незалежныя медыі сталі больш папулярнымі за дзяржаўныя. «У іх з’яўляецца інфармацыйная перавага ў інтэрнэце. Той жа tut.by даўно пара нацыяналізаваць, ці хаця б памяняць усю палітрэдакцыю».

Пазней Дзермант прапаноўвае перадаць tut.by пад ягонае кіраўніцтва, хоць і робіць гэта са смайлікам, аднак у наступным каментары разважае, як бы арганізаваў працу калектыву.

«Цяпер медыя-асяроддзе ў інтэрнэце вельмі шчыльнае, прабіцца практычна немагчыма. Патрэбен альбо адмінрэсурс, альбо знешняе інвеставанне. Альбо проста адціскаць, але зноў жа з дапамогай адмінрэсурсу», — піша публіцыст.

Аляксей Дзермант на сённяшні дзень рэдагуе малапапулярны прарасійскі сайт «Імхаклаб». Месячная аўдыторыя старонкі складае ад 30 да 40 тысяч IP-адрасоў. Раней Дзермант быў ідэолагам балцкага руху ў Беларусі, адстойваў крайне правыя, антыкамуністычныя погляды, выдаваў часопісы «Druvis» і «Сівер», аднак цягам апошніх гадоў цалкам пераарыентаваўся ў бок Масквы. Дзерманта актыўна клічуць на ўдзел у перадачах на дзяржаўных тэлеканалах Беларусі.

Tut.by — самы папулярны навінавы рэсурс Беларусі. Яго месячная аўдыторыя складае звыш 30 мільёнаў IP-адрасоў.

Каментары111

Цяпер чытаюць

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння4

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 50 еўра за 180 км дарогі. Чаму растуць цэны на аўтобусныя квіткі з Менску ў Вільню11

Не ігнаруйце гэтыя змены скуры — яны могуць сведчыць пра пачатак дыябету6

Пасол Венгрыі па-майстэрску сыграла на аргане ў касцёле ў Магілёве3

Прэзідэнт Сербіі Вучыч упершыню з пачатку вайны наведаe Украіну1

Аўтобус з 22 пасажырамі, мікрааўтобус і легкавы аўтамабіль патрапілі ў ДТЗ на трасе М-1 у Баранавіцкім раёне. Ёсць загінулы1

Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал7

Нахабныя збіральнікі грошай на праезд у Мінску ўжо просяць перавод на картку2

У Магілёве ідзе спектакль 18+, які карыстаецца шалёнай папулярнасцю — гледачы прыязджаюць з іншых гарадоў10

Грузія пастрожыць правілы знаходжання замежнікаў, ажно да выдварэння1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння4

Дык усё ж ці бяспечны Telegram і для якіх мэтаў бяспечны? Вось што ясна на сёння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць