Улада22

За неляяльнасьць пазбавілі працы былога кандыдата ў касманаўты

Сябра Партыі БНФ, кіраўнік Кобрынскай суполкі Аляксандар Мех, які зьяўляецца адзіным кандыдатам у сьпісе АДС, звольнены з працы на АТТ «Белтрансгаз».

Алесь Мех з Кобрына скончыў Полацкі дзяржунівэрсытэт, а яшчэ раней Маскоўскі авіяцыйны. Адукаванага спэцыяліста звольнілі за жаданьне стаць дэпутатам.

30 чэрвеня не працягнуты кантракт з Алесем Мехам, cупрацоўнікам Кобрыньскай управы магістральных газаправодаў ААТ «Белтрансгаз».

Спадар Мех зьяўляецца актывістам Партыі БНФ. Сваё звальненьне ён наўпрост зьвязвае з палітычнай дзейнасьцю

— 6 чэрвеня я быў выкліканы да кіраўніка прадпрыемства і ў прысутнасьці супрацоўніка КГБ папярэджаны, што калі ня выйду са сьпісу 110 кандыдатаў ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл на восеньскіх выбарах у Палату прадстаўнікоў, то праз тры тыдні кантракт са мной ня будзе працягнуты. Так яно і здарылася — 30 чэрвеня зь 17.00 я беспрацоўны.

— Што можна зрабіць у такой сытуацыі?

— Саступіць мне было нялатва, — адказвае спадар Мех. — Спэцыяліст я няйначай нядрэнны. І супрацоўнікі нашага калектыву зьбіралі подпісы ў маю абарону, і мой непасрэдны начальнік напісаў ліст у Менск кіраўнікам галаўнога прадпрыемства з просьбай працягнуць са мной кантракт, але выніку, як бачым, няма.

— Алесь Мех мае дзьве вышэйшыя адукацыі. Ён скончыў Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, а яшчэ раней Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт грамадзянскай авіяцыі. Быў кандыдатам у атрад касманаўтаў, і чым благі быў бы кандыдат у «палатку», — кажа зямляк звольненага Юрась Жыдовіч.

— Кантрактная сыстэма — гэта ў дадзеным выпадку інструмэнт для расправы з іншадумцамі, — камэнтуе юрыст прафсаюза РЭП Уладзімір Малей. — Судовага рашэньня такія справы ў Беларусі ня маюць, таму што адміністрацыя можа не працягваць кантракт з уласнага хаценьня і не тлумачыць прычынаў.

Паводле ўнутранай статыстыкі, колькасьць беспрацоўных сярод сябраў апазыцыйных партый адпаведнага ўзросту ў Берасьцейскай вобласьці сягае за 50 адсоткаў. Праваабаронцамі зафіксаваныя дзясяткі выпадкаў прымусу да ляяльнасьці на працоўных месцах і забароны на прафэсію для неляяльных прафэсыяналаў.

Пётра Васілеўскі, Прыбужжа

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі13

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

Украіна знішчыла амаль усе рэзервуары на адной з найбуйнейшых нафтабаз Краснадарскага краю4

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора8

Марзалюк: Ілья Мурамец насамрэч мог быць Ільём Быхаўцам24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі13

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць