Меркаванні55

¡Viva la Libertad!

Чавэс і Лукашэнка пацярпелі відавочную іміджавую паразу ў сваім паранаідальным процістаяньні амэрыканскаму імпэрыялізму. З палону партызанаў вызваленая Інгрыд Бэтанкур. Камэнтар Віталя Тараса.

На фоне кепскіх навінаў, якія апошнім часам пераважаюць у сьвеце, сапраўды добрая навіна прыйшла з Калюмбіі.

У выніку вайсковай спэцапэрацыі з рук паўстанцаў FARC (Рэвалюцыйныя ўзброеныя сілы Калюмбіі) вызвалена экс‑кандыдат у прэзыдэнты гэтай краіны Інгрыд Бэтанкур і яшчэ 14 закладнікаў.

Гэты сюжэт варты таго, каб на яго падставе зьняць галівудзкі блокбастэр. Аперацыя пад назвай «Шах» была распрацаваная вайсковай выведкай, якой удалося укараніць сваіх агентаў у сакратарыят (апэратыўнае кіраўніцтва) FARC і ў атрад, які ахоўваў частку закладнікаў.

Яны пераканалі паўстанцаў перавесьці закладнікаў на поўдзень краіны, у лягер лідэра Рэвалюцыйных узброеных сілаў Альфонса Кана, які зьмяніў на гэтай пасадзе Мануэля Марулянду па ягонай сьмерці сёлета ў сакавіку.

Агенты знайшлі два гелікоптэры, пілоты якіх за грошы пагадзіліся даставіць закладнікаў у вызначанае месца, але прызямліліся на авіябазе… ўрадавых войскаў. Паводле іншай вэрсіі, атрад урадоўцаў сам прыбыў у лягер паўстанцаў пад выглядам фаркаўцаў. Цікава, што ў першых паведамленьнях расейскіх СМІ гаворка йшла пра вызваленьне закладнікаў… паўстанцамі.

Як бы то ні было, сёньня радасьць перажываюць сама Інгрыд Бэтанкур, яе дзеці, якія апошнім часам жылі ў Францыі (яна мае падвойнае грамадзянства), прэзыдэнт Калюмбіі Альвара Урыбэ і міністар абароны Мануэль Сантас, якія адмаўляўся весьці перамовы з тэрарыстамі, прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, які выказваў асабістае зацікаўленьне ў вызваленьні ўсіх калюмбійскіх закладнікаў. Іх застаецца ў джунглях Калюмбіі яшчэ каля 2,5 тыс.

Цікава адзначыць і той факт, што напярэдадні Альвара Ўрыбе сустрэўся ў Багаце з кандыдатам на прэзыдэнты ЗША рэспубліканцам Джонам Маккэйнам, які робіць адзін з акцэнтаў у сваёй выбарчай праграме на барацьбе з калюмбійскай наркамафіяй, шчыльна зьвязанай з паўстанцамі. Асноўнай тэмай гутаркі двух палітыкаў былі вызваленьне закладнікаў і датрыманьне правоў чалавека на кантынэнце ды ва ўсім сьвеце.

У кожнай значнай падзеі, вядома, ёсць два бакі. Хто прайграў у гэтай гісторыі? Прайгралі калюмбійскія паўстанцы, якім прэзыдэнт цяпер прапануе мір на ўмовах пераможцы.

Прайграў прэзыдэнт суседняй Вэнэсуэлы Уга Чавэс, які выступаў за перамовы з тэрарыстамі і нават ледзь не разьвязаў вайну з Калюмбіяй пасьля таго, як яе войскі правялі апэрацыю супраць калюмбійскіх паўстанцаў на тэрыторыі Эквадору. Яму, праўда, удалося дамагчыся вызваленьня некалькіх закладнікаў. Але ж цвёрдая пазыцыя Ўрыбэ, бацька якога быў забіты некалі тэрарыстамі, выявілася больш эфэктыўнай.

І нарэшце, пацярпеў міжнародны імідж кіраўніцтва РБ. Як вядома, у ноўтбуку забітага падчас спэцапэрацыі ў Эквадоры Раўля Рэеса, аднаго зь лідэраў паўстанцаў, была знойдзеная перапіска з Уга Чавэсам, дзе той казаў, што беларускі бок можа прадаць вялікую партыю зброі FARC. Тая апэрацыя, выглядае, была пачаткам пасьпяховых дзеяньняў ураду Калюмбіі ў барацьбе з паўстанцамі, кульмінацыяй якіх стала вызваленьне Бэтанкур і іншых закладнікаў.

А Чавэс і Лукашэнка пацярпелі відавочную іміджавую паразу ў сваім паранаідальным процістаяніні амэрыканскаму імпэрыялізму.

Віталь Тарас

Глядзі яшчэ:
У баевікоў ФАРК адбілі Інгрыд Бэтанкур

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8

ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя10

Ахвотным паехаць у Казахстан трэба будзе атрымліваць дазвол

Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі1

«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»4

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24

«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі25

На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць