Грамадства1616

Следчы камітэт пацвердзіў затрыманні Паўлаўца і Алімкіна

«Следчым камітэтам расследуюцца крымінальныя справы, распачатыя па арт.130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Падставай для распачынання крымінальных спраў паслужылі звароты, якія паступілі з Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь аб праведзеных Рэспубліканскай экспертнай камісіяй па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму экспертызах ў дачыненні да аўтараў артыкулаў, апублікаваных на інфармацыйных рэсурсах «Регнум», «Лента.ру », «ЕАДЭЙЛИ»: Мікалая Радава, Паўла Юрынцава і Алы Бронь.

Па заключэннях камісіі ў дзеяннях названых аўтараў угледжваюцца прыкметы злачынства, прадугледжанага артыкулам 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці).

У выніку праведзеных следчых дзеянняў было выяўлена, што за псеўданімам Ала Бронь хаваецца Дзімітрый Алімкін, жыхар г. Брэста, які працуе вартаўніком у адной з устаноў адукацыі горада, а за псеўданімамі Павел Юрынцаў і Мікалай Радаў — Юрый Паўлавец, выкладчык БДУІР.

У ходзе праведзеных ператрусаў атрыманыя дадзеныя аб дачыненні названых асоб да супрацьпраўнай дзейнасці і атрыманні імі грашовых узнагарод за падрыхтоўку заказных публікацый ад грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які пастаянна жыве ў Маскве.

Следства мяркуе, што асноўным матывам іх супрацьпраўнай дзейнасці з'яўлялася матэрыяльная зацікаўленасць.

Падазраваныя затрыманыя. Да іх прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве Следчага камітэта.

«Грамадзянін Беларусі, якія пражывае ў Маскве» — гэта, найхутчэй, шэф-рэдактар «Рэгнума» Юрый Баранчык.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

Пуцін папярэдзіў Трампа, што ў наступныя 60 дзён плануе чарговы наступ на ўсходзе Украіны5

Сабаленка адарвалася ў рэйтынгу на гіганцкія 4750 балаў5

Кітайскія навукоўцы стварылі пчол-кібаргаў5

Кошт біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіў 120 000 даляраў1

Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны4

Зяленскі збіраецца памяняць прэм'ера і міністра абароны3

«Тэму генацыду беларускага народа прыдумалі расіяне і падсунулі гэта ў якасці сцэнарыя для мабілізацыі беларусаў»9

У аэрапорце пад Лонданам разбіўся прыватны самалёт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну3

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць