Свет2929

Баевікі Ісламскай дзяржавы зноў захапілі Пальміру

Баевікі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» днём 11 снежня ўсё ж захапілі сірыйскі горад Пальміра. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на крыніцы ў Сірыі.

Па паведамленні агенцтва, урадавыя войскі ўцяклі з горада на поўдзень.

Паведамленне аб захопе горада распаўсюдзілі і СМІ, звязаныя з «Ісламскай дзяржавай».

Расійскія ж СМІ пішуць, што «сірыйскія войскі вядуць абарончыя баі».

«Нягледзячы на вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы, тэрарысты імкнуцца максімальна наблізіцца і замацавацца ўнутры горада, бо авіяцыя ВКС Расіі па жылых кварталах горада Пальміры ўдараў не наносіць», — заявілі расійскія вайскоўцы.

Раніцай 11 снежня Мінабароны РФ паведаміла, што сірыйскія войскі пры падтрымцы расійскай авіяцыі адбілі атаку баевікоў ІД на Пальміру. Паведамлялася, што за ноч расійскія паветрана-касмічныя сілы нанеслі па ваколіцах Пальміры 64 ўдары. Сцвярджалася, што пры гэтым было забіта больш за 300 баевікоў і знішчана 11 танкаў.

Папярэдні раз «Ісламская Дзяржава» захапіла Пальміру ў маі 2015 года. Тэрарысты ўзарвалі ў горадзе некалькі старажытных помнікаў, у тым ліку трыумфальную арку, храм бога Бэла і храм Баал-Шамін, а таксама пахавальныя вежы.

24 сакавіка 2016 года сірыйскія войскі занялі Пальміру пры падтрымцы расійскага экспедыцыйнага корпуса. Пасля гэтага ў горадзе прайшоў трыумфальны канцэрт з удзелам сябра Уладзіміра Пуціна, віяланчэліста Ралдугіна.

«Ісламская Дзяржава» — гэта прызнаная тэрарыстычнай арганізацыя, што хоча стварыць ісламскую дзяржаву на тэрыторыях былога Арабскага халіфата на момант яго найбольшай магутнасці.

Супраць яе ваююць як сілы Асада пры падтрымцы Расіі і Ірана, так і партызанскія атрады антыасадаўскай апазіцыі пры падтрымцы Катара і Турцыі.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр4

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый1

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы9

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»116

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць