Меркаванні55

Інсайдэр: выбух - толькі падстава для звальненьня Шэймана

Камэнтуе Алег Ігнаценка, які працаваў начальнікам ўпраўленьня службы кантролю Аляксандра Лукашэнкі.

Алег Ігнаценка, які працаваў начальнікам ўпраўленьня службы кантролю Аляксандра Лукашэнкі, камэнтуючы звальненьне Шэймана і Нявыгласа, лічыць, што начны выбух у Менску – толькі падстава для звальненьня, сапраўдная прычына палягае ў іншым.

Займаючы гэтую пасаду, Алег Ігнаценка ня раз сустракаўся і зь Віктарам Шэйманам, і з Генадзем Нявыгласам.

“Той факт, што Віктар Шэйман 14 гадоў знаходзіўся на самых ключавых пасадах у дзяржаве, сьведчыць, што ў свой час ён абраў правільны шлях уплыву на Лукашэнку. А той цалкам Шэйману давяраў. Гэта асабліва выявілася, калі Шэймана накіравалі Генэральным пракурорам. Трэба было пагасіць скандал вакол справы Паўлічэнкі, і Шэймана — фактычна не юрыста — робяць Генэральным пракурорам. А потым, калі жарсьці аціхлі, яго зноў вярнулі ў Раду бясьпекі”, - распавёў Алег Ігнаценка.

Па яго словах, Шэйман вельмі дасканала пастаўляў Лукашэнку інфармацыю.

“Я б хутчэй сказаў, тыя “страшылкі”, якія ён лічыў неабходным давесьці да Лукашэнкі. Лукашэнка атрымліваў дазаваную інфармацыю, менавіта тую, каб Шэйман выглядаў у лепшым сьвятле і каб ён мог моцна ўплываць на кіраўніка дзяржавы. А цяпер, як я разумею, Лукашэнка атрымлівае больш шырокую інфармацыю ад свайго старэйшага сына. Яна значна багацейшая. І яшчэ, я думаю, Лукашэнку асабліва абурыла, што Шэйман не прысутнічаў падчас выбуху ля стэлы. І можна меркаваць, што гэта стала апошняй кропкай у іхным сяброўстве”, - упэўнены былы падначалены Лукашэнкі.

Тое, што разам з Шэйманам быў звольнены і кіраўнік Адміністрацыі Генадзь Нявыглас, Ігнаценка тлумачыць у першую чаргу тым, што Нявыглас з’яўляецца чалавекам Шэймана.

“Асноўная прычына ў тым, што Нявыглас патрапіў на пасаду кіраўніка Адміністрацыі з пратэкцыі Шэймана. Нявыглас у свой час служыў у памежных войсках, дзе кіраваў атрадам спэцыяльнага прызначэньня. І ён выконваў даволі далікатныя даручэньні Шэймана. Агулам Нявыглас па сваёй сутнасьці дэкаратыўная фігура, ён ніколі ня быў палітычным цяжкавагавіком. Дый адказнасьці ніякай у Лукашэнкі перад Нявыгласам няма. Прывёў яго сюды Шэйман. І таму можна меркаваць, што Лукашэнка вырашыў адразу зьмяніць фармальна тандэм, а па сутнасьці — адну і тую ж асобу. Лукашэнка мяркуе, што Нявыглас безумоўна выконвае ўсе даручэньні Шэймана і падпарадкоўваецца яму”, - тлумачыць адстаўку Нявыгласа Алег Ігнаценка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому4

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскай Іашкар-Але беларуса аштрафавалі за паведамленне «Слава Украіне!» з імітацыяй парасячага віску4

Трамп: Расія патраціла мільёны даляраў і жыцці сваіх людзей, каб амаль нічога не захапіць9

Лукашэнка заявіў, што «Арэшнік» ужо ў дарозе да Беларусі13

У Мінску з'явяцца дзевяць «унутраных гарадоў»

Красуліна: Тэрміны сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку сапраўды пераносіліся, але па ініцыятыве Сяргея Ціханоўскага29

У Кітаі цэнзура будзе блакаваць песімістаў6

Чаму дыягназаў «аўтызм» становіцца ўсё больш16

Стаўленік Пуціна ў Крыме абгрунтаваў адзінства беларусаў і расейцаў цытатай Багдановіча. Што ў ёй не так11

Першая краіна Еўрасаюза забараніла ўезд Біньяміну Нетаньяху5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому4

Мастакоў Рымашэўскага і Шчамялёву пратрымалі амаль год у СІЗА, але далі такі тэрмін, каб у судзе адпусціць дадому

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць