Ад рэдакцыі3636

«НН» праводзіць першы грамадскі збор сродкаў на свае расследаванні — за 4 дні сабрана больш за 50%

Краўдфандынгавы збор грошай — важны этап у гісторыі «Нашай Нівы». Мы заклікаем фундаваць нашы грамадска значныя расследаванні.

Нашыя чытачы і раней дапамагалі нам, але цяпер, дзякуючы зручнай пляцоўцы «Талакі» збор грошай стаў яшчэ лягчэйшым.

Па стане на раніцу 16 снежня, за тыдзень кампаніі грамада сабрала для «Нашай Нівы» 5040 рублёў, гэта больш за 50% запытанай сумы. Далучайцеся да падтрымкі «НН»!

Што такое NN.by?

Гэта найбуйнейшая ў свеце беларускамоўная пляцоўка, якую штодня наведваюць з 40 тысяч камп’ютараў і тэлефонаў — больш, чым насельніцтва Навагрудка ці Глыбокае з Паставамі разам узятае.

Для развіцця беларускай мовы жыццёва неабходна захаваць такую прастору.

«Наша Ніва» адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы, сваёй ці чужой.

Нашы расследаванні

Расследаванні «Нашай Нівы» год за годам перамагаюць у беларускіх і міжнародных журналісцкіх конкурсах.

Згадайма некаторыя з іх толькі за апошні час.

Грунтоўнае даследаванне «Хто хоча зрабіць з Беларусі Заходнюю Расію» прывяло ў шал беларусафобаў усіх масцей і калібраў.

«Наша Ніва» пісала пра трэніровачныя лагеры расійскіх неанацыстаў, куды спрабавалі зацягнуць беларускіх школьнікаў, разабралася са светапоглядам «бацюшкі са свастыкай» і з мінулым лідара «Румола».

Мы працягваем адсочваць маёмасць чыноўнікаў — нядаўна вылічылі Наталлю Качанаву.

Са сваімі праблемамі ў «Нашу Ніву» звяртаюцца людзі з усіх канцоў Беларусі. Сёлета, напрыклад, журналісты разбіраліся з феадалізмам у Касцюковіцкім раёне.

Чыноўнікі вымушаныя рэагаваць на расследаванні «Нашай Нівы».

Талака тады і цяпер

Нашы продкі будаваліся талакой, старажытным спосабам узаемадапамогі. Цяпер, з прыходам найноўшых тэхналогій, удзельнічаць у талацэ стала нашмат прасцей. Дастаткова мець грошы на картцы.

Неабыякавыя беларусы з ахвотай дапамагаюць грамадска важным праектам. Сродкі на паездку Віталя Гуркова на чэмпіянат свету сабралі за лічаныя дні! Талакой выдавалі па-беларуску «Хронікі Нарніі», перакладалі «Свінку Пэпу».

Як паўдзельнічаць у збору сродкаў?

Вельмі проста. Адкрыйце на «Талацэ» нашу старонку. Унізе можна выбраць суму дапамогі — ад 10 да 1000 рублёў. Ад гэтага залежыць, якую ўзнагароду вы атрымаеце: кубак з афарызмам, ці байку з афарызмам, ці фотапрацу Гудзіліна. Мы гатовыя нават пасадзіць бульбу на вашым агародзе ).

Абярыце патрэбны варыянт (чым больш, тым лепш!) і націсніце на яго. Пасля трэба будзе зарэгістравацца на сайце — пры жаданні дастаткова аўтарызавацца праз фэйсбук ці Укантакце — і ўвесці дадзеныя сваёй банкаўскай карткі. Калі вы хочаце зрабіць унёсак ананімна, не забудзьцеся паставіць адпаведную птушку.

За першы дзень збору, яшчэ да гэтай публікацыі на НН, проста пасля публікацыі навіны рэдактарам НН у сваім фэйсбуку, было сабрана 890 рублёў.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла8

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла8

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць