Эканоміка

Урад вызначыў ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы на 2017 год

Пастановай Савета Міністраў ад 8 снежня 2016 года нумар 1008 «Аб рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2017 год» зацверджаны паквартальныя значэнні ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы на 2017 год для ўрада і Нацыянальнага банка, кіраўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама кіраўнікоў аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Такая інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

У якасці ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы вызначаны для кіраўнікоў: дзяржорганаў - важнейшыя мэтавыя паказчыкі заказчыкаў дзяржаўных праграм на 2017 год; раённых, гарадскіх выканкамаў - экспарт тавараў і паслуг, прамыя замежныя інвестыцыі, колькасць працаўладкаваных грмадзян на наваствораныя рабочыя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў; арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы або ў статутных фондах якіх 50 і больш працэнтаў акцый належыць дзяржаве, - чысты прыбытак, рэнтабельнасць продажаў, зніжэнне ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, тэмпы росту экспарту тавараў, паслуг.

Для кіраўнікоў банкаў, у статутных фондах якіх 50 і больш працэнтаў акцый належыць дзяржаве, ключавымі паказчыкамі эфектыўнасці работы будуць чысты прыбытак, суадносіны аперацыйных расходаў і прыбытку ад асноўнай дзейнасці, рэнтабельнасць нарматыўнага капіталу; Банка развіцця Беларусі - аб'ёмы прадастаўлення грашовых сродкаў на інвестыцыйныя праекты, выдачы экспартных крэдытаў, прадастаўлення грашовых сродкаў на падтрымку суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва; страхавых арганізацый, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы або ў статутных фондах якіх 50 і больш працэнтаў акцый належыць дзяржаве, - рэнтабельнасць фінансава-гаспадарчай дзейнасці, суадносіны тэмпаў росту страхавых узносаў па ўсіх відах страхавання і тэмпаў росту расходаў на вядзенне справы, тэмпы росту страхавых узносаў па відах добраахвотнага страхавання.

Пры гэтым паказчыкі эфектыўнасці работы не могуць быць даведзены да арганізацый, не адзначаных у пастанове, і не могуць быць зменены адносна вышэйпералічаных кіраўнікоў (за выключэннем кіраўнікоў дзяржорганаў, раённых, гарадскіх выканкамаў).

Акрамя таго, дакументам вызначаны меры па дасягненні ключавых паказчыкаў. У прыватнасці, Міністэрству эканомікі даручана прадстаўляць ва ўрад аналітычную інфармацыю аб тэндэнцыях і праблемных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі і рэгіёнаў, а таксама праекты пастаноў Савета Міністраў аб крэдытаванні дзяржпраграм і мерапрыемстваў у 2017 годзе.

Згодна з пастановай, да 1 чэрвеня 2017 года павінен быць праведзены комплексны аналіз заканадаўства ў частцы выяўлення норм, якія абмяжоўваюць канкурэнцыю ў асобных відах і сферах дзейнасці на карысць арганізацый з удзелам дзяржавы, а да 1 снежня 2017 года трэба будзе ўнесці ў Савет Міністраў прапановы аб магчымай карэкціроўцы заканадаўства. Адпаведнае даручэнне дадзена Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрству эканомікі, іншым рэспубліканскім органам дзяржкіравання, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму.

Каментары

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы5

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць