Гісторыя55

Альбін Сінкевіч, Павал Гапанёнак і «Памяць Сікоры»

Піша Кастусь Шыталь.

Я жыву на Віленшчыне, і тое, што пісалі ў даваенных беларускіх газетах, якія выходзілі ў Вільні, мне вельмі блізка. Я ведаю вёскі і мястэчкі, пра якія пісалі ў тых газетах; ведаю магілы, ведаю нашчадкаў і сваякоў тых людзей, пра каго пісалі тыя газеты.

Гісторыя блізкая. У Сяльцы і Шарашове на Пружаншчыне, у Задарожжы на Глыбоччыне служыў ксяндзом Францішак Рамэйка, свядомы беларус. Пра яго беларускія газеты пісалі добрае, польскія — благое. Ён быў стрыечным братам маёй прабабулі Тэафілы Кісель, з дому Рамэйка.

Як я быў малы, а ў касцёле маліліся па-польску, я шчыра не разумеў, навошта гэта. І маліўся з беларускага малітоўніка. А адна наша сваячка, цётка Мэля, вечная ёй памяць, казала маёй маці: «А быў жа сярод нашай радні ксёндз Рамэйка. Усе маліліся па-польску, а ён па-беларуску, як твой Косцік».

У вёсцы Шантараўшчына каля Глыбокага жыў Альбін Сінкевіч, свядомы беларус, сябра БХД. Газета «Biełaruskaja Krynica» некалькі разоў цытавала яго даклады на з'ездах БХД у Вільні. У 1942 годзе аднавяскоўцы, якія лічылі сябе палякамі, напісалі на яго данос немцам. «За тое, што ён Беларусь строіў», — кажуць сваякі. Напісалі, што камуніст. Немцы расстралялі Сінкевіча.

Унучка ягонага брата, Галіна Сінкевіч, выкладала ў мяне матэматыку ў Заборцаўскай школе. Вельмі добрая, веруючая жанчына. Яна расказала мне некаторыя дэталі з біяграфіі Альбіна, перадала мне дзве кнігі на беларускай лацінцы, што засталіся ад некалі вялікай ягонай бібліятэкі, — «Žyćcio śviatoha Vacłava» i «Hołas Dušy».

На нашай вуліцы ў Крулеўшчыне, дзе я правёў дзяцінства, жыў Павал Францавіч Гапанёнак, колішні кіраўнік арганізацыі, якая займалася лесапалосамі каля чыгунак і азеляненнем станцый. Калі яму было 90 год, а мне — 10, ён расказваў пра знакамітую сустрэчу Аляхновіча і Тарашкевіча, калі мянялі палітвязняў пад Стоўбцамі: «Бронюсь, куды ты ідзеш?»

Мусіць, гэта яму адказвала рэдакцыя «Шляха Моладзі» ў 1934 і 1935 годзе: «Паўлюку Гап-ку». Пісьменнік Кастусь Акула успамінаў, як у 1939 годзе Павал Гапанёнак зрабіў заўвагу ім, вучням Крулеўшчынскай, ужо савецкай, школы, калі тыя сказалі, што ім не падабаецца, што падручнікі на беларускай мове.

Гапанёнак быў здольным садаводам. Ён вучыўся ў слаўнага беларускага садавода і селекцыянера Івана Сікоры. Я памятаю, як ён мне малому расказваў, як у 1935 годзе пайшоў пяшком у Варапаева да Сікоры (гэта 45 кіламетраў), каб вучыцца ад яго садаводству. Цяпер я думаю, што гэта супрацоўнікі «Шляха Моладзі» маглі падказаць Гапанёнку звярнуцца да Сікоры. Моладзь з правінцыі часта звярталася ў рэдакцыю за рознымі парадамі і падказамі. Гапанёнак прышчапіў у дзедавым садзе некалькі яблынь, сярод іх — славуты сорт «Памяць Сікоры».

Яблыкі сорту «Памяць Сікоры».

Дык гісторыя — гэта не нешта далёкае. Гэта пра нашых людзей, пра нашыя вёскі і мястэчкі, пра нашыя касцёлы, крыжы, камяні і магілы навука.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць