Нерухомасць22

У 2017 годзе ў Беларусі плануецца пабудаваць 3,5 млн квадратных метраў жылля

У 2017 годзе ў Беларусі плануецца пабудаваць за 3,5 млн квадратных метраў жылля. Гэта прадугледжана пастановай урада № 1113 ад 29 снежня 2016 года «Аб мерах па выкананні заданняў на 2017 год па будаўніцтве жылых дамоў, аб'ёмах уводу ў эксплуатацыю і фінансавання будаўніцтва жылля і аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры ў 2018 годзе», якая апублікаваная на сайце Саўміна.

Найбольшая колькасць квадратных метраў за год павінна з'явіцца ў Мінскай вобласці (972 тыс.), найменшая — у Магілёўскай (280 тыс.). У Мінску будзе пабудавана не больш за 644 тыс. квадратных метраў жылля.

Паводле разлікаў распрацоўшчыкаў дакумента, аб'ёмы фінансавання будаўніцтва складуць за год 3,7 млрд рублёў: 160 млн будуць накіраваныя з кансалідаванага бюджэту, 245 млн — крэдытныя рэсурсы банкаў, уключаючы льготнае крэдытаванне, 2,86 млрд — уласныя сродкі грамадзян, 439 млн — сродкі арганізацый, уключаючы пазыкі, замежныя крыніцы. Такім чынам, ва ўрадзе разлічваюць, што гадавая праграма будаўніцтва жылля будзе больш чым на 77% прафінансаваная з уласных сродкаў насельніцтва.

Крэдыты на будаўніцтва жылля на самастойна вызначаных умовах будуць выдзяляць пяць банкаў: «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «БПС-Ашчадбанк», «Прыёрбанк» і «Банк БелВЭБ». Агульны аб'ём такога крэдытавання не перавысіць 27 млн рублёў. Пры гэтым першыя два банкі насельніцтва пракрэдытуюць яшчэ на 30 млн — па стаўках, паменшаных на 50% стаўкі рэфінансавання. Гэтыя крэдыты прадугледжаныя для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, страты банкаў кампенсуюцца з рэспубліканскага бюджэту.

Плануецца пабудаваць 260 тыс. квадратных метраў жылля для 4.329 шматдзетных сем'яў, мяркуецца, што на гэтыя мэты будзе выдзелена 128 мільёнаў рублёў ільготных крэдытаў, а каля 23 млн рублёў складуць іх уласныя сродкі. Ва ўрадзе таксама разлічваюць за год узвесці 22,85 тыс. квадратных метраў сацыяльнага жылля.

У бягучым годзе ў гарадах-спадарожніках прапануецца пабудаваць 10,6 тыс. квадратных метраў жылля для 155 грамадзян. Асвойвацца ў якасці такіх будуць толькі Жабінка Брэсцкай вобласці і Скідаль Гродзенскай вобласці. Забудова гарадоў-спадарожнікаў Мінска не прадугледжаная.

Акрамя таго, пастановай устаноўлены гранічны нарматыў кошту 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання ў 660 рублёў; гранічны паказчык кошту 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога дома (кватэры) у памеры, якi не перавышае 940 рублёў, для выдачы льготнага крэдыту «Белаграпрамбанкам» у адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 2 верасня 1996 года № 346 «Аб некаторых мерах па развіцці жыллёвага будаўніцтва на вёсцы»; гранічны нарматыў кошту 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання ў 940 рублёў для выдачы льготнага крэдыту на будаўніцтва (рэканструкцыю) аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў «Беларусбанкам» шматдзетным сем'ям, якія пастаянна пражываюць і працуюць у сельскіх населеных пунктах.

Аналагічны агульны аб'ём уводу жылля пастановай зацверджаны і на 2018 год.

Пра скарачэнне агульнага гадавога аб'ёму будаўніцтва жылля ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва заяўлялі яшчэ ўлетку 2016 года. На прэс-канферэнцыі 4 жніўня міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны сказаў: «На 500 тысяч пакуль плануецца менш [пабудаваць жылля]. <…> Усё залежыць ад таго, як скончыцца наша планаванне бюджэту». Паводле яго слоў, на той момант лічба 3,5 млн квадратных метраў не задавальняла прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.

У 2016 годзе планавалася пабудаваць 4 млн квадратных метраў жылля. Паводле звестак Белстата, у студзені—лістападзе мінулага года ў эксплуатацыю ўведзена 3 млн 829,4 тыс. квадратных метраў жылля, на 17,2% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку5

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць