Надвор'е

Гідрамет плануе даваць больш дэталёвыя прагнозы надвор'я па асобных населеных пунктах

У 2017 годзе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя пачне падаваць спажыўцам больш дэталёвыя прагнозы надвор'я, паведаміла начальнік Гідрамета Марыя Гермянчук 5 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, для Гідрамета важна, каб спажывец мог атрымаць максімум карыснага з пададзенай інфармацыі для таго, каб «засцерагчы сябе, сваіх блізкіх і абараніць сваю маёмасць».

«Мы дэталізуем прагноз ужо з большай дыскрэтнасцю па тэрыторыях. На працягу года будзем пераходзіць на новыя віды прагнозаў па асобных населеных пунктах, цяпер гаворка ідзе пра абласныя цэнтры, — расказала спецыяліст. — Калі гэтая праца пойдзе нармальна, то пачнем падаваць інфармацыю і па некаторых раённых цэнтрах».

Яна зазначыла, што цяпер распрацоўваецца новы падыход, які дазволіць выдаваць штармавыя папярэджанні і папярэджанні аб неспрыяльных і небяспечных з'явах надвор'я «як мага раней» — да сутак і больш.

«Спецыфіка такіх з'яў залежыць ад канкрэтнага месца і часу, таму даць загадзя прагноз надзвычай складана, — патлумачыла яна. — Тым не менш у нас з'явіліся новыя тэхналогіі, якія мы будзем прымяняць».

Пры гэтым начальнік Гідрамета адзначыла: пра цыклон «Аксель», які гэтымі днямі прыйшоў і ў Беларусь, сіноптыкі папярэдзілі больш чым за двое сутак, што дазволіла падрыхтавацца да непагадзі дарожным службам, МНС, ЖКГ і іншым залежным ад надвор'я галінам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ужо тры гады я не размаўляю з мамай па ейнай ініцыятыве». Яна Латушка — пра палітыку, сям’ю і будучыню Беларусі16

Лідары Еўропы: Украіне патрэбныя надзейныя гарантыі бяспекі7

«Не вайне!» Як Макс Корж разрываў Варшаву і пра што казаў на сваім канцэрце? РЭПАРТАЖ33

Беларуска натхняльна расказала, як атрымала новую прафесію ў Германіі пасля 45 гадоў7

Сёння пятая гадавіна забойства Аляксандра Тарайкоўскага сілавікамі3

Украінскія дроны ўдарылі па НПЗ у Саратаве1

Сакрэты пабудовы першага Менска: польскія тэхналогіі і святыя дрэвы для сцен5

З расійскай арміі звольнілі генерала Лапіна, які раней не раз трапляў у скандалы

Акцыі з нагоды пяцігоддзя выбараў 2020 года прайшлі ў розных гарадах Еўропы ФОТЫ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць