Усяго патроху33

У рэйтынг самых папулярных моў інтэрнэту трапіла арабская

Сайт Internet World Stats прэзэнтаваў статыстыку першага трымэстра 2008 году па асноўных мовах карыстальнікаў інтэрнэту. На першых месцах — ангельская, кітайская й гішпанская.

Сайт Internet World Stats прэзэнтаваў статыстыку першага трымэстра 2008 году па асноўных мовах карыстальнікаў інтэрнэту.

Ангельская, як і раней, займае першае месца ў сьпісе. За ёй ідзе кітайская — родная мова амаль 20% ўсяго насельніцтва зямнога шара. Трэцяе месца дасталося гішпанскай — афіцыйнай мове 22 краін. Гішпанская — гэта таксама й самая папулярная замежная мова сярод школьнікаў і студэнтаў ЗША.

Японская, француская й нямецкая мовы займаюць адпаведна чацьвёртае, пятае й шостае месцы.

Сёмы радок заняла арабская мова. Варта зацеміць, што колькасьць інтэрнаўтаў з арабскіх краін апошнім часам значна павялічылася, што дазволіла арабскай мове трапіць у дзясятку самых папулярных моў віртуальнага сьвету.

Партугальская, карэйская й італьянская мовы займаюць адпаведна восьмае, дзявятае й дзясятае месцы. Што праўда, карэйскую й італьянскую ў будучыні, магчыма, пацясьняць іншыя мовы, паведамляе MIGnews.com.

Найбольш інтэрнаўтаў сёлета жыве ў Азіі — 530 мільёнаў. У Паўночнай Амэрыцы падарожнічаюць па сеціве 246 мільёнаў чалавек — гэта трэцяя пазыцыя. Эўрапейцы з 382 мільёнамі інтэрнаўтаў — на другім месцы.

У Эўропе інтэрнэтам карыстаецца амаль кожны другі (48% насельніцтва), тады як у Азіі ўсяго 14% жыхароў, а ў Паўночнай Амэрыцы — ажно 73,4%.

Беларусь дэкляруе, што хоць калі выходзяць у інтэрнэт 56,3% жыхароў (гэта амаль столькі сама, як у Гішпаніі, Аўстрыі ды Італіі). Гэта дазваляе ёй трымацца на 15‑м месцы ў Эўропе па колькасьці карыстальнікаў за Ўкраінай і Бэльгіяй, пакінуўшы за сьпінай швайцарцаў, чэхаў, аўстрыйцаў і нарвэжцаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць