Грамадства88

Мінчукі, у якіх не праверылі лічыльнікі, будуць плаціць за ваду па поўных нарматывах

Мінчане, у кватэры якіх своечасова не праверылі лічыльнікі расходу вады, будуць плаціць за водаспажыванне па нарматывах, паведамілі БЕЛТА на ўнітарным прадпрыемстве «Мінскводаканал».

«Па паказаннях прыбора вызначаецца аб'ём пралітай вады, які падлягае аплаце. Правядзенне дзяржправеркі прыбора ўліку - абавязковае патрабаванне заканадаўства, у адваротным выпадку ўступаюць у сілу нормы аб безуліковым спажыванні камунальных паслуг. Налічэнні праводзяцца па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў. Да прыкладу, адзін прапісаны грамадзянін заплаціць за месяц Br8,9», - адзначылі на прадпрыемстве.

Як правіла, прыбор уліку усталёўваецца пры новым будаўніцтве, а таксама індывідуальна за кошт уласніка. Ён мае першасную паверку, у абавязковым парадку прыкладаецца пашпарт з указаннем гарантыйнага перыяду абслугоўвання і межпаверачнага інтэрвалу - тэрміну, на працягу якога гарантуецца праца лічыльніка ў дапушчальных хібнасцях, выконваюцца яго метралагічныя характарыстыкі. Невыкананне межпаверачнага інтэрвалу цягне за сабой перавод на нормы водаспажывання і аплату па поўных тарыфах.

«Адказнасць як за спраўнасць, працаздольнасць, захаванасць дакументацыі, так і за своечасовае правядзенне дзяржаўнай паверкі нясе спажывец. На сённяшні дзень паверка прыбораў уліку вады, якія абслугоўваюцца «Мінскводаканалам», у парадку эксперыменту робіцца раз у 6 гадоў. Мінчукам варта самім заяўляць пра неабходнасць кантрольных мерапрыемстваў», - праінфармавалі спецыялісты.

Паглядзець дату папярэдняй паверкі можна ў пашпарце прыбора, у дамове на аказанне паслуг водазабеспячэння і водаадвядзення, а таксама на пломбу прыбора (называецца квартал і год). Заяўкі прымае кантакт-цэнтр рамонтна-механічнага цэха прадпрыемства. Дыспетчар узгадняе час прыбыцця майстроў, якія дэмантуюць падлягае замене прыбор і ўстановяць ўжо правераны лічыльнік з абменнага фонду.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена60

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Усе навіны →
Усе навіны

Над Астравецкай АЭС сёння назіралі каласальны слуп пары6

Трамп восьмы раз заявіў, што расчараваўся ў Пуціне18

Ісці па вадзе. У вёсцы плытагонаў на Іслачы яшчэ памятаюць зніклае рамяство2

У Мінску прадалі карціну маладой мастачкі за 402 тысячы еўра11

У буйных расійскіх гарадах сталі правяраць электронныя прылады пры ўваходзе ў метро

З палону — пад суд. Украінскі салдат стаў абвінавачаным у катаваннях сваіх жа пабрацімаў17

Што народ думае пра Ганну Сялук? Пачыталі тыктокі9

Андрэя Пачобута зноў на паўгода кінулі ў ПКТ5

Польскія фермеры звяртаюцца з заклікам да людзей прыходзіць і забіраць іх ураджай задарма16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена60

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць