Улада55

Ваенна-тэхнічныя праекты «Саюзнай дзяржавы» — на што аддалі 60 мільёнаў даляраў

Тры праграмы «Саюзнай дзяржавы» у сфере абароннага і ваенна-тэхналагічнага супрацоўніцтва былі выкананыя ў 2016 годзе, паведаміла газета Мінабароны Беларусі «Во славу Родины». 

Гэта праграмы «Умацаванне памежнай бяспекі Саюзнай дзяржавы на перыяд 2012—2016гг», праграма «Компомат», якая датычыцца тэхналогій стварэння кампазітных матэрыялаў, а таксама праграма «Саюзны цеплавізар».

Поўная назва праграмы «Компомат» — «Распрацоўка інавацыйных тэхналогій і тэхнікі для вытворчасці канкурэнтназдольных кампазіцыйных матэрыялаў, матрыц і арміруючых элементаў на 2012—2016 гг». Беларусь уклала ў праграму 487 млн расійскіх рублёў з бюджэта «Саюзнай дзяржавы», Расія — 904 млн. Яшчэ прыкладна столькі ж кожная краіна знайшла з пазабюджэтных крыніц. Такім чынам агульнае фінансаванне склало каля 2,8 млрд расійскіх рублёў за 4 гады, сведчыць сайт Пастаяннага камітэта «Саюзнай дзяржавы». 

З беларускага боку праграму курыраваў канцэрн Белнафтахім, мэтай праграмы была распрацоўка розных шматфункцыянальных палімерных і вуглеродных матэрыялаў з новымі якасцямі трываласці (у тым ліку вогне- і тэрматрываласці), масы, гукапаглынання. Таксама павінны былі распрацоўвацца новыя змазачныя матэрыялы і мадыфікаваныя эпаксідныя смолы.

«Саюзны цеплавізар» каштаваў абедзвюм краінам прыкладна па 0,5 млрд расійскіх рублёў, закуп ажыццяўляўся з 2013 года. Мэтай было імпартазамяшчэнне — распрацоўка элементаў для новай цяпловізійнай тэхнікі вайсковага і цывільнага прызначэння. З беларускага боку асноўную працу рабіў «Інтэграл», а сувыканаўцам была кампанія «Планар». Напачатку 2016 года лічылася, што праграма акупіцца за 6 гадоў.

Агульныя выдаткі на дзве закончаныя ў 2016 годзе ваенна-тэхнічныя праграмы склалі каля 3,8 млрд расійскіх рублёў — прыкладна $60 мільёнаў па сучасным курсе.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?30

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе36

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне6

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц5

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

У Віцебску і Мінску ўжо ставяць навагоднія ёлкі1

На гэтым тыдні ЗША правядуць выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты

Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі3

Беларускаму футбольнаму трэнеру, які прайграў 8 з 9 апошніх матчаў, плацяць у Расіі па 60 тысяч еўра на месяц8

Каля турмы ў Ваўкавыску павесілі беларускі і ўкраінскі сцягі і запіску «Вінаград, трымайся!» Тых, хто гэта зрабіў, не знайшлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?30

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць