Улада2424

Лукашэнка пра адносіны Расіі і ЗША: Ваша месца ў дваццатым вагоне!

Падчас «Вялікай размовы» Лукашэнка заявіў, што ў адносінах да ЗША Расія «сядзіць у дваццаць сёмым вагоне».

«Здзіўляе матывацыя: вялікая Расія — «вось Трамп там прыйшоў да ўлады, і цяпер беларусы могуць не разлічваць на многае». Колькі разоў ужо казаў, у тым ліку і кіраўніцтву Расіі — не рабіце гэтаму Трампу горш! Ледзь што не яны прызначылі прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі! Трамп — прэзідэнт Амерыкі з лозунгам «Зробім Амерыку моцнай», або яшчэ нейкі. І калі мы з Пуціным абмяркоўвалі гэту праблему, я яму выказаў свой пункт гледжання на гэтае пытанне: вось уявіце, сядзім за сталом перамоў, мы з табой і Трамп. Лозунг напісаны — «зробім Амерыку моцнай». У якім вагоне будзеш сядзець? У першы не пасадзяць, сядзі ў дваццаць сёмым. Або ў дваццатым. Як эканоміка Расіі: дваццатае месца — дваццаты вагон. Пагодзішся? Не, і я б не пагадзіўся. А як потым рэагаваць на гэта? Прэзідэнта ж вы прызначылі!», — паведаміў Лукашэнка.

«Трамп што, таксама дрэнны? Як Абама дрэнны, так і гэты дрэнны? Трэба зразумець, што Амерыка абрала праамерыканскага прэзідэнта, не прарасійскага і не прабеларускага. І не настолькі ён дурны, як некаторыя думаюць! Хай ён неспрактыкаваны — так, ён робіць некаторыя крокі, нам адсюль здаецца… Я ўсё гэта праходзіў. Так, трэба было спакайней дзе-недзе, але гэта нам адсюль здаецца. Але там жа шмат разумных людзей! Восемдзесят працэнтаў яўрэяў, і не скажаш, што гэта дурныя людзі. Нацыя далёка не дурная! Таму не трэба знаходзіцца ў эйфарыі, маўляў у Амерыцы там нешта адбылося. Трамп, які б ён ні быў моцны, увесь свет не пераверне. Як бы нам не падабалася глабалізацыя — гэта трэнд на вякі, яго ніхто ўжо не пераверне», — сцвярджае беларускі лідар.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?34

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе37

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне6

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц5

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

У Віцебску і Мінску ўжо ставяць навагоднія ёлкі1

На гэтым тыдні ЗША правядуць выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты

Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?34

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць