Грамадства1010

Вярхоўны суд прызнаў законным рашэнне аб экстрадыцыі блогера Лапшына ў Азербайджан

Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі 7 лютага не задаволіла скаргу затрыманага ў Мінску расійска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына і прызнала законным рашэнне Мінскага гарадскога суда аб яго экстрадыцыі ў Азербайджан.

Рашэнне з'яўляецца канчатковым, абскарджанню і апратэставанню не падлягае.

На разгляд апеляцыйнай скаргі Лапшына ў суд не дастаўлялі. На абвяшчэнні рэзалютыўнай часткі пастановы суда прысутнічалі сваякі блогера, а таксама прадстаўнік пасольства Расіі.

Жонка блогера Кацярына, каментуючы рашэнне Вярхоўнага суда, заявіла журналістам: «Гэта азначае, што мы працягнем барацьбу далей. Я думаю, вы бачылі прэс-канферэнцыю прэзідэнта 3 лютага (дзе Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з затрыманнем блогер). З нашага боку ўсё, што толькі можна было зрабіць, мы зрабілі», — сказала яна.

«Калі чалавек з'ездзіў у краіну і напісаў пра гэта ў сваім блогу, пераследваць яго за гэта — дзікунства», — заявіла Кацярына.

Ёй невядома, ці была рэакцыя з боку МЗС Азербайджана на накіраваныя туды раней лісты Аляксандра Лапшына і яго маці з просьбай аб вызваленні.

Як паведаміла журналістам адвакат Наталля Шэпіна, жонка блогера накіравала ў аддзел па грамадзянстве і міграцыі Мінгарвыканкама хадайніцтва аб падаванні Лапшыну на тэрыторыі Беларусі дадатковай абароны, а таксама скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Лапшын быў затрыманы ў Мінску 14 снежня 2016 года па запыце Азербайджана, які абвясціў яго ў міжнародны вышук за незаконнае наведванне Нагорнага Карабаха. Блогеру таксама інкрымінуюць «публічныя заклікі, накіраваныя супраць дзяржавы». Лапшыну ў Азербайджане пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

МЗС Ізраіля звярталася да ўладаў Беларусі з просьбай не экстрадаваць Лапшына ў Азербайджан. Акрамя таго, Ізраіль па дыпламатычных каналах дамагаўся ад Баку спынення крымінальнага пераследу блогера, паведамлялі ізраільскія СМІ. Расія таксама выступіла супраць экстрадыцыі Лапшына ў Азербайджан — пра гэта заявіў 17 студзеня міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў. Актыўны ўдзел у лёсе затрыманага блогера бралі прадстаўнікі пасольстваў Ізраіля і Расіі ў Беларусі.

Рашэнне Генпракуратуры Беларусі аб экстрадыцыі было ўручанае Лапшыну 18 студзеня. Ён яго безвынікова абскардзіў у Мінскім гарадскім судзе 26 студзеня. Затым была пададзеная скарга ў Вярхоўны суд.

Каментары10

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць