Улада

Скарб на гародзе

Старажытныя манэты знайшла на сваім прысядзібным участку жыхарка вёскі Мілаславічы Клімавіцкага раёну Вольга Карасёва.

Старажытныя манэты знайшла на сваім прысядзібным участку жыхарка вёскі Мілаславічы

Клімавіцкага раёну Вольга Карасёва.

Сям’я жанчыны атрымала ад сельскай гаспадаркі дом. Калі ў хаце наводзілі парадак і рабілі рамонт, знайшлі некалькі старых манэт, але вялікага значэньня гэтай падзеі не надалі. А потым гаспадыня, калі капала агарод, знайшла ў зямлі цэлы грашовы россып.

У знаходцы, якую Вольга Карасёва аддала ў раённы музей, аказалася больш за 150 манэт! Яны датуюцца ў асноўным ад 1825 да 1917 гадоў. Намінал: ад чацьвертакоў і палушак да 5 капеек.

Самая старая медная манэта — недзе 1730 году. Надпісы цяжка разгледзець з‑за карозіі і сьлядоў пажару. Некаторыя манэты нават зьліпліся ў слупкі.

Мясцовы гісторык Міхаіл Дуктаў гаворыць, што скарб у Мілаславічах знайшлі ўпершыню. Месца, дзе адкапалі старажытныя манэты, — гэта стары цэнтар вёскі, дзе праходзіла дарога. Старажылы ўзгадваюць, што там знаходзілася крама па продажы газы. Відаць, гаспадары хаты схавалі грошы на чорны дзень у ліхія рэвалюцыйныя гады, але скарыстацца імі не давялося&hellіp;

Паводле зьвестак з Клімавіцкага краязнаўчага музэю, на тэрыторыі раёну гэта трэці буйны скарб. Кожным разам каштоўнасьці знаходзяць на пачатку новага стагодзьдзя. У 1801 годзе раскапалі антычныя манэты, яшчэ адзін скарб перадалі ўладам у 1926 годзе.

У Магілёўскай вобласьці скарб знайшлі апошнім разам напрыканцы 2006 году. Аднак гэта былі ня грошы: у вёсцы Расна Дрыбінскага раёну на вясковым падворку адкапалі чыгунок з фарфоравым і шкляным посудам 20‑х гадоў мінулага стагодзьдзя.

Паводле: Ілона Іванова, «Звязда»

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?32

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе37

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне6

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц5

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

У Віцебску і Мінску ўжо ставяць навагоднія ёлкі1

На гэтым тыдні ЗША правядуць выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты

Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі3

Беларускаму футбольнаму трэнеру, які прайграў 8 з 9 апошніх матчаў, плацяць у Расіі па 60 тысяч еўра на месяц8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?32

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць