Спорт55

Індывідуальную гонку на ЧС па біятлоне сенсацыйна выйграў амерыканец

Індывідуальную гонку на 20 км на чэмпіянаце свету па біятлоне, які праходзіць у аўстрыйскім Хохфільцане, сенсацыйна выйграў амерыканец Лоўэл Бэйлі.

Фота biathlonfans.com

Яго вынік — 48.07,4, на агнявых рубяжах ён не дапусціў промахаў. На 3,3 секунды ад яго адстаў чэх Ондржэй Моравец, які таксама не меў промахаў. Француз Мартэн Фуркад з двума промахамі заняў толькі трэцяе месца, ён адстаў ад амерыканца больш чым на 21 секунду.

Сярод беларускіх біятланістаў найлепшы вынік прадэманстраваў Дзмітрый Абашаў — +3.27,3 (1 промах).

Бэйлі — адзіны ў гісторыі амерыканец, які стаў чэмпіёнам свету па біятлоне. Яму 35 гадоў. Дагэтуль найлепшым вынікам біятланіста было трэцяе месца ў спрынце ў 2014 годзе ў Фінляндыі, піша «Еўрарадыё».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса7

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

«Такое — паўсюдна». Відэа з каровамі ў гразі ў Добрушскім раёне стала вірусным у сацсетках6

Ціханоўская напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна: Мы не павінны дазволіць Маскве ствараць сферы ўплыву10

Мужчына і дзяўчына з Мінска на яхце з 17-гадовым стырнавым перакуліліся на возеры ў Браславе — выратавалі ўсіх траіх

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

«Расіяне зайздросцяць узроўню беларускага адзінства»42

На МАЗе выбралі маскота і далі яму імя14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса7

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць