Свет3232

Telegraph: Заходнія спецслужбы маюць доказы датычнасці Расіі да спробы дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі

Заходнія спецслужбы сабралі доказы датычнасці Расіі да спробы дзяржаўнага перавароту ў Чарнагорыі, паведаміла газета Telegraph са спасылкай на крыніцы ў брытанскім урадзе

Суразмоўца паведаміў выданню, што дзяржаўны пераварот у Чарнагорыі, арганізаваны пры падтрымцы грамадзян Расіі, меўся адбыцца 16 кастрычніка мінулага года.

Спецслужбы ЗША і Брытаніі, якія аказвалі дапамогу Чарнагорскім калегам, сабралі дастаткова доказаў таго, што пераварот рыхтаваўся пры актыўным удзеле Расіі, дадаў суразмоўца газеты.

Гаворка ідзе пра перахопленыя тэлефонныя размовы, электронную перапіску ды іншыя сведчанні.

Падзеі ў Чарнагорыі, як паказвае Telegraph, на мінулым тыдні абмеркавалі міністр замежных спраў Брытаніі Барыс Джонсан і дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан падчас іх першай сустрэчы.

Чарнагорскія паліцэйскія вядуць затрыманага ў спробе дзяржаўнага перавароту. Фота ВВС

Суразмоўца газеты заявіў, што ў перавароце можна было б абвінаваціць некантраляваных расійскіх агентаў і нацыяналістаў.

«Але цяжка ўявіць, што ўсё гэта не атрымала ўхвалы зверху», — сказаў ён.

Цяпер Інтэрпол шукае двух грамадзян Расіі Эдуарда Шырокава і Уладзіміра Папова, якія нібыта курыравалі арганізацыю перавароту.

Сярод іншых падазраваных прарасійскія апазіцыянеры.

Адзін з іх, Нёмане Рыстыч, нядаўна сфатаграфаваўся побач з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым падчас візіту апошняга ў Сербію.

Па дадзеных брытанскіх спецслужбаў, путчысты павінны былі ўдзельнічаць у масавай апазіцыйнай дэманстрацыі перад абвяшчэннем выбараў у парламент Чарнагорыі.

Пасля змоўшчыкі мелі намер трапіць у будынак парламента, а пераапранутыя паліцэйскімі ўдзельнікі змовы адкрыць агонь па мірным натоўпе, каб пасля абвінаваціць ва ўсім улады і справакаваць звяржэнне прэм'ер-міністра Міла Джуканавіча.

Мэтай перавароту называлася супрацьдзеянне ўступленю Чарнагорыі ў НАТА і допуск расейскіх караблёў у парты гэтай краіны на Адрыятычным моры.

Чарнагорскія ўлады ўжо пасля парламенцкіх выбараў заявілі, што прадухілілі спробу перавароту, затрымаўшы групу грамадзян Сербіі.

Некалькі расіян, па дадзеных сербскіх СМІ, былі дэпартаваныя з краіны «за ўдзел у падрыхтоўцы тэрарыстычных акцый».

Крэмль заяўляў аб недатычнасці да падзеяў у Чарнагорыі.

«Безумоўна, мы катэгарычна адмаўляем магчымасць афіцыйнай датычнасьці да любых спробаў арганізацыі нейкіх супрацьпраўных дзеянняў», — казаў 7 лістапада прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

А расійскі МЗС яшчэ ў кастрычніку называў «трызненнем» інфармацыю аб дэпартацыі расейцаў з Сербіі.

Па дадзеных тэлеканала РБК, чарнагорскія апазіцыянеры сапраўды былі звязаны з Расеяй і з сербскімі вельмі правымі арганізацыямі.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю4

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Літвы: Калі змена формы аховы перашкаджае дзейнасці Ціханоўскай — трэба пра гэта гаварыць11

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час5

Памерла маці-каралева Тайланда. Яе называлі іконай стылю

Былы спецназавец апынуўся ў інвалідным вазку — і стаў майстрам па манікюры13

Трамп спадзяецца на дапамогу Кітая для заканчэння вайны ва Украіне

Гібрыдныя аўто забруджваюць навакольнае асяроддзе амаль гэтак жа, як бензінавыя: вось факты24

«Укантакце» цалкам аднавіў працу1

Сёння падчас суботніка чакаюцца дажджы, часам моцныя1

ЗША адправілі да Венесуэлы найбуйнейшы авіяносец, Мадура абвінаваціў Вашынгтон у эскалацыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю4

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць