Улада1212

Назарбаеў патэлефанаваў Лукашэнку і выказаў заклапочанасць праблемамі ў адносінах Расіі і Беларусі

Тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым адбылася 20 лютага з ініцыятывы казахстанскага боку, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Адной з галоўных тэм сталі адносіны ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Бакі выказалі ўзаемную занепакоенасць у сувязі з існымі праблемамі.

«Прэзідэнт Казахстана выказаў заклапочанасць праблемнымі пытаннямі ў адносінах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым ён упэўнены, што ўсе існыя праблемы будуць вырашаныя ў саюзе», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, Назарбаеў расказаў Лукашэнку пра праблемы паміж Казахстанам і Кыргызстанам і шляхі іх вырашэння.

Бакі абмеркавалі ўвесь комплекс беларуска-казахстанскіх адносін.

Назарбаеў запрасіў Лукашэнку ўзяць удзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва летам гэтага года, а таксама наведаць выставу «Экспа-2017» у Астане, дзе будзе працаваць і нацыянальная экспазіцыя Беларусі.

Як паведамлялася раней, гэты тыдзень Лукашэнка правядзе ў Сочы. Пра тэрміны паездкі і запланаваныя ў Сочы сустрэчы не паведамляецца.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Уладзімір Пуцін не плануе сустракацца з Лукашэнкам у Сочы. Працоўны графік Пуціна на найбліжэйшыя дні перапоўнены, «і сустрэчы такой не пазначана».

Пяскоў падкрэсліў, што ў Сочы Лукашэнка знаходзіцца з прыватнай паездкай. «Разам з тым, безумоўна, працягваецца праца па ўзгадненні тэрмінаў правядзення Вышэйшага дзяржсавета Расіі і Беларусі», — адзначыў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Усе навіны →
Усе навіны

У гістарычных храмах Беларусі вешаюць прыборы з загадкавай тэхналогіяй. У Акадэміі навук кажуць, што яна немагчымая10

Азаронак пра «Укантакце»: Вы, буржуі, будзеце выконваць указанні беларускай улады21

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай18

БелДІЭ выдаліў «Укантакце» са спісу заблакаваных сайтаў3

Як праўладныя каналы тлумачаць блакіроўку «Укантакце»1

«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі

У Казані невядомыя атакавалі канваіраў і вызвалілі зняволенага1

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі19

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць