Навука і тэхналогіі55

Навукоўцы: Імітацыя галадання дапамагае ў барацьбе з дыябетам

Дыета, якая імітуе галаданне, спрыяе аднаўленню клетак падстраўнікавай залозы, сцвярджаюць амерыканскія даследнікі. Нізкакаларыйная дыета, якая складаецца з нізкавугляводных і нізкабялковых прадуктаў з высокім утрыманнем тлушчаў, «перазагружае» арганізм і актывуе ў клетках падстраўнікавай залозы механізм рэгенерацыі. На думку медыкаў, адкрыццё можа дапамагчы ў барацьбе з дыябетам, піша ВВС. 

Getty

Даследаванне навукоўцаў з Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі, апублікаванае ў часопісе Cell, заснаванае на эксперыментах над мышамі. Паддоследных марылі голадам на працягу некаторага часу, а затым вярталі да нармальнай дыеты.

Дыету выпрабоўвалі і на людзях — на працягу пяці дзён паддоследныя елі толькі нізкавугляводныя і нізкабялковыя прадукты з высокім утрыманнем тлушчаў, а затым на працягу 25 дзён ім дазвалялі есці ўсё, што заўгодна. Па задуме навукоўцаў, такі рэжым павінен імітаваць перыяды галадання.

Як заўважылі навукоўцы, у перыяд галадання ў клетках падстраўнікавай залозы ў мышэй актывізаваўся асаблівы механізм рэгенерацыі. Падобны працэс адбываецца ў ствалавых клетках, і медыкі ўжо досыць даўно тлумачаць яго існаванне здольнасцю чалавечых органаў часткова аднаўляцца.

Аднак да гэтага часу не было вядома, якім чынам можна задзейнічаць гэты механізм, і нікому не прыходзіла ў галаву звязваць яго актывізацыю з галаданнем.

«Мы прыйшлі да высновы, што калі давесці мышэй да стану крайняга стрэсу шляхам галадання, а затым, пакарміўшы, вярнуць назад у нармальны стан, у клетках падстраўнікавай залозы пачынае дзейнічаць нейкі механізм па перапраграмаванні клетак, які аднаўляе не функцыянуючыя часткі органаў», — каментуе даследаванне адзін з яго аўтараў, доктар Вальтэр Лонга.

«У навуковым сэнсе адкрыццё вельмі важнае: мы даказалі, што перапраграмаваць клеткі можна з дапамогай дыеты, не звяртаючыся да мадыфікацыі генаў», — дадае Лонга.

У медыцынскай сферы знаходка можа дапамагчы перш за ўсё ў барацьбе з дыябетам — у паддоследных мышэй рэзка выраўноўваўся ўзровень цукру ў крыві. Патэнцыйна такая дыета можа аднавіць утварэнне інсуліну ў арганізме чалавека, ліквідаваўшы прычыну хваробы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць14

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе47

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць