Свет

ААН выявіла ў Афрыцы паўночнакарэйскую зброю і вайскоўцаў

Міратворцы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН) выявілі ў Афрыцы паўночнакарэйскую зброю, якая знаходзіцца пад абмежавальнымі мерамі міжнароднай арганізацыі.

Гэта вынікае з ўнутранага дакладу ААН, з якім азнаёмілася Associated Press.

Як высветліла група экспертаў ААН па Паўночнай Карэі, у жніўні 2016 году каля 30 тыс. гранатамётаў знайшлі схаванымі пад жалезнай рудой на грузавым судне, якое накіроўвалася па Суэцкім канале ў Егіпет.

Куды зброю збіраліся даставіць, эксперты не выявілі, аднак падкрэслілі, што гэта «самы вялікі захоп боепрыпасаў у гісторыі санкцый» супраць Паўночнай Карэі.

За месяц да гэтага, гаворыцца ў дакладзе, дзяржава — член ААН перахапіла паветраную перавозку прыбораў ваеннага прызначэння для радыёсувязі, прызначаную для нейкай кампаніі ў Эрытрэі.

Гэта ўжо другі раз, калі арганізацыя выяўляе факты ваеннага экспарту з Паўночнай Карэі ў Эрытрэю, што «пацвярджае супрацоўніцтва ў сферы ўзбраенняў паміж дзвюма краінамі».

Таксама арганізацыя выявіла паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Анголе і Угандзе.

Гадавая справаздача, падрыхтаваная групай экспертаў ААН па Паўночнай Карэі, паказвае, што Пхеньян ухіляецца ад санкцый, уведзеных у дачыненні да яго ядзернай і ракетнай праграм, займаецца трэніроўкай сваіх вайскоўцаў і пастаўляе ўзбраенне.

На думку эксперта па Паўночнай Карэі ў Інстытуце міжнароднай эканомікі Петэрсана Марка Нолана, КНДР «выкарыстоўвае афрыканскія краіны ў якасці стратэгіі абыходу».

Ён растлумачыў, што Пхеньян наладжвае сваю вайсковую прысутнасць у Афрыцы і праяўляе цікавасць да гандлю там для таго, каб скараціць сваю залежнасць ад Кітая.

У дачыненні да Паўночнай Карэі дзейнічаюць санкцыі як міжнародных арганізацый і саюзаў, такіх як ААН і ЕС, так і асобных краін, у тым ліку ЗША і Расіі. Абмежавальныя меры былі ўведзеныя пасля шматлікіх ядзерных і ракетных выпрабаванняў, якія праводзіць Пхеньян. Самі санкцыі закранаюць эканамічную, фінансавую, ваенную, а таксама дыпламатычную і палітычную сферы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА3

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск40

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА3

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць