Грамадства

Джордж Буш забараніў уезд у ЗША беларускім міністрам

У дакумэнце сказана, што ўезд забаронены асобам, «якія вызначаюць, рэалізуюць, прымаюць ўдзел альбо атрымліваюць выгаду ад палітыкі альбо дзеяньняў, уключна фальсыфікацыю выбараў, парушэньні правоў чалавека альбо карупцыю, што разбураюць дэмакратычныя інстытуты альбо перашкаджаюць пераходу да дэмакратыі ў Беларусі.»

Увечары 15 траўня Белы Дом абнародаваў падпісаны ў пятніцу прэзыдэнтам ЗША Джоржам Бушам указ, у якім ён забараняе ўезд у ЗША чальцам беларускага ўраду. У дакумэнце сказана, што ўезд забаронены асобам, «якія вызначаюць, рэалізуюць, прымаюць ўдзел альбо атрымліваюць выгаду ад палітыкі альбо дзеяньняў, уключна фальсыфікацыю выбараў, парушэньні правоў чалавека альбо карупцыю, што разбураюць дэмакратычныя інстытуты альбо перашкаджаюць пераходу да дэмакратыі ў Беларусі.»

Пад дзеяньні ўказу трапляюць таксама мужы і жонкі чальцоў беларускага ўраду, а таксама асобы, якія атрымліваюць фінансавыя выгады ад вышэйназванай палітыкі. Сьпіс асобаў, на якія распаўсюджваюцца санкцыі, павінен вызначыць дзяржсакратар ЗША. У дакумэнце сказана, што ўезд гэтых асобаў «шкодзіць інтарэсам Злучаных Штатаў». Указ уступае ў сілу з моманту падпісаньня, і дзейнічае дагэтуль, пакуль «дзяржсакратар ня вырашыць, што ў ім больш няма неабходнасьці...»

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю11

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць