Эканоміка55

Санітарныя нормы для аб'ектаў грамадскага харчавання яшчэ больш спрошчаныя

Санітарныя нормы і правілы для аб'ектаў грамадскага харчавання яшчэ больш спрошчаныя. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя №20 ад 3 сакавіка 2017 года, якая сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пастанова ўносіць змены ў санітарныя нормы і правілы «Санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні для аб'ектаў грамадскага харчавання», зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 10 лютага 2017 года №12. Дакумент выключаў залішнія, недакладныя патрабаванні, а таксама нормы, якія маглі чытацца па-рознаму. Апошняя рэдакцыя правіл яшчэ больш спрашчае санітарныя нормы і правілы для прадпрыемстваў грамадскага харчавання.

Загадчыца аддзялення гігіены харчавання Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вія Шукевіч патлумачыла, што, у прыватнасці, змены датычацца працэсаў вытворчасці (вырабу) прадукцыі. У папярэдняй рэдакцыі правіл адзначалася, што раздзелка мяса (тушы, паўтушы, чвэрткі), тушак птушкі, апрацоўка сырых неачышчаных і нямытых клубняў і караняплодаў дапускаецца толькі ў асобных спецыяльных памяшканнях. У новым дакуменце дадзенае абмежаванне знята ў дачыненні да працы з тушкамі птушак.

Раней для падрыхтоўкі і захоўвання харчовых прадуктаў у арганізацыях рэкамендавалася выкарыстоўваць посуд з нержавеючай сталі. Алюмініевы посуд дапускалася толькі для кароткачасовага захоўвання харчовых прадуктаў. Цяпер гэта патрабаванне спрошчанае: выключанае ўдакладненне датычна матэрыялу, з якога выраблены посуд. Галоўнае, каб быў дакумент, які дазваляе яго прымяненне пры кантакце з харчовымі прадуктамі.

Выключаная норма, якая тычыцца канкрэтнай колькасці мыйных ваннаў. Новымі правіламі для кавярняў, міні-кавярняў дапускаецца мець адну мыйную ванну пры наяўнасці умывальнай ракавіны для мыцця рук работнікаў арганізацыі. Г. зн. суб'ект гаспадарання сам прымае рашэнне, колькі яму ўсталёўваць мыйных ваннаў. Важна, каб аснашчанасць майнымі ваннамі для мыцця посуду і інвентара ручным спосабам забяспечвала магчымасць механічнага выдалення рэшткаў ежы, мыцця з даданнем мыйных сродкаў, апалосквання і прасушвання.

«Мяркуем, што праведзеная праца дазволіць палепшыць бізнэс-клімат і надасць дадатковы імпульс развіццю прадпрымальніцтва ў сферы паслуг», — сказала Вія Шукевіч.

Каментары5

Цяпер чытаюць

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць14

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць

Усе навіны →
Усе навіны

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе47

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?35

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на мільён, скрадзены са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць