Грамадства3838

Лукашэнка: Чалавек, які не працуе, — гэта будучы злачынец

Праца праваахоўнікаў па прафілактыцы правапарушэнняў павінна быць практычнай і дзейснай. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па разгляду вынікаў дзейнасці праваахоўных органаў у 2016 годзе і пытанняў аптымізацыі праваахоўнай і судовай сістэм, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

president.gov.by

«Праблем у сферы праваахоўнай дзейнасці, на жаль, яшчэ хапае. Перш за ўсё, у пытаннях забеспячэння належнага ўзаемадзеяння ў працэсе прафілактыкі і папярэджання правапарушэнняў, раскрыцця і расследавання злачынных дзей, выключэння дубліравання і фармалізму ў працы, паўнаты кампенсацыі шкоды, прычыненай злачынствамі, — сказаў прэзідэнт. — Асабліва я хацеў бы падкрэсліць пытанне прафілактыкі».

Пры гэтым, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, праваахоўныя органы не павінны займацца аднымі размовамі — гэтага недастаткова. Прафілактычная праца павінна быць практычнай і дзейснай.

Лукашэнка адзначыў, што на гэта звярталася ўвага пры разглядзе дэкрэта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» на нядаўняй нарадзе.

«Менавіта гэты дэкрэт якраз накіраваны на прафілактыку. Гэта магутнае прафілактычнае дзеянне. Я звяртаў увагу нашага міністра ўнутраных спраў перш за ўсё на гэтую праблему. Чаму? Таму што чалавек беспрацоўны (вы гэта ведаеце лепш за мяне) — гэта будучы злачынец. Павінны быць дзейсныя рычагі ўздзеяння ў плане прафілактычнай работы па недапушчэнні злачынстваў у будучыні. Гэта не толькі нашы размовы і разважанні».

Каментары38

Цяпер чытаюць

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік11

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру22

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча5

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся78

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць