Меркаванні5555

Мельянцоў: «Прафесійныя пратэстоўцы» складаюць значную частку дэманстрантаў, а прычына масавасці — беспакаранасць

«Дэкрэт аб дармаедах — гэта трыгер, а не прычына пратэстаў, — піша ў сябе ў фэйсбуку аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Дзяніс Мельянцоў. — Таму пратэсты досыць масавыя, нягледзячы на мараторый на дэкрэт. Да таго ж, гэты мараторый вельмі крыва данеслі да насельніцтва, так што ніхто нічога не зразумеў».

Мельянцоў лічыць, што «прычына пратэстаў нават не ў падзенні ўзроўню жыцця насельніцтва. А ў тым, што апазіцыя нарэшце-такі намацала глебу для мабілізацыі грамадзян — пагаршэнне эканамічнага самаадчування, асабліва ў рэгіёнах, і паспрабавала асядлаць гэтую хвалю».

«Яшчэ адна прычына параўнальна масавых пратэстаў — беспакаранасць, — піша Мельянцоў. — За некалькі гадоў сфарміравалася адчуванне, што па цэнтры горада можна хадзіць дэманстрацыямі без дазволу ўладаў, і табе за гэта нічога не будзе. П'янлівае паветра лібералізацыі, так бы мовіць».

Мельянцоў таксама піша: «Было б цікава, вядома, даведацца, колькі сярод удзельнікаў пратэстаў сапраўды дармаедаў. Але па назіраннях, вельмі значная частка мітынгоўцаў — гэта спісачны склад апазіцыі. Той, які калісьці хадзіў на Маршы Свабоды або на Плошчы 2006 і 2010, але потым перастаў, бо небяспечна і бессэнсоўна. А цяпер ізноў паверыў у магчымасць блізкіх пераменаў. На акцыі ў Маладзечне была, напрыклад, ледзь не палова маёй фрэндстужкі. Гэта значыць, па меншай меры на часткі акцый у рэгіёнах масоўку забяспечвалі сталічныя актывісты, журналісты і іншыя блогеры».

«Калі адняць ад пратэстуючых, тую частку, якая пратэстуе прафесійна (ну ці па-аматарску), то хто застанецца? Застануцца азлобленыя грамадзяне, якія незадаволеныя ростам цэн і скарачэннем заробкаў. І хочуць яны не дэмакратыі з правамі, і нават не змены ўлады, а хочуць яны вяртання ранейшага сацыяльнага кантракта», — піша Мельянцоў.

«Улады … на сённяшні дзень … кантралююць сітуацыю. Пакуль няма іншых альтэрнатыўных цэнтраў сілы — уладзе баяцца няма чаго, — піша Мельянцоў. — Так, ёсць шмат касякоў, чыноўнікі, асабліва ў рэгіёнах, размаўляць з народам не ўмеюць, бо не прывыклі і патрэбы такой не было. Але навучацца».

Мельянцоў прагназуе, што «дэкрэт цалкам спусцяць на тармазах».

Што тычыцца вулічных акцый, то «яны хутчэй за ўсё працягнуцца, бо незадаволенасць не так проста хутка збіць, і апазіцыйны актыў прагне вясновай дзвіжухі, — піша Мельянцоў. — Але эфекту снежнага камяка наўрад ці варта чакаць. А потым ужо і бульбу трэба садзіць, і жукоў збіраць. Не да пратэстаў», — падводзіць вынік ён.

Каментары55

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

З ліпеня можна будзе папаўняць рахункі па нумары тэлефона3

Габрыэлюс Ландсбергіс: Ціханоўская ніколі не адступала, ніколі не баялася6

Запуск расійскага аналага Starlink перанеслі з-за правалу вытворчасці спадарожнікаў4

Украінская дзяўчына ў 2022 годзе пачала вучыць беларускую мову, а цяпер вядзе беларускамоўны блог16

25 студзеня прэзідэнты збяруцца ў Вільні ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага7

Беларуска павесіла кармушку для птушак за акном. Глядзіце, хто да яе прыляцеў7

У Беларусі хочуць істотна змяніць умовы лізінгу

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні33

На трохбаковай сустрэчы ў Абу-Дабі сёння будзе абмяркоўвацца пытанне тэрыторый

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць