Здарэнні44

Больш, чым прасіў пракурор. Вынесены прысуд гамяльчаніну, які засек сякерай сваю былую дзяўчыну

Сёння ў Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд Аляксандру Шэштакаўскасу, які засек сякерай сваю былую каханую, 19-гадовую навучэнку Гомельскага медыцынскага каледжа Насту Бадунову. Маладому чалавеку далі 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Трагедыя адбылася 30 жніўня 2016 года ў адной з кватэр пяціпавярховіка на вуліцы Малайчука ў Гомелі. Паміж маладымі людзьмі распачалася сварка, хлопец схапіў сякеру і нанёс дзяўчыне не менш за 30 удараў.

Яшчэ на першым судовым пасяджэнні абвінавачаны прызнаў сваю віну. У ходзе далейшых судовых разглядаў былі дапытаныя сведкі — участковы і супрацоўнікі аховы, што прыбылі на месца здарэння першымі, дактары, малады чалавек загінулай, яе сяброўка і прыяцель абвінавачанага. Траім апошнім, а таксама маці забітай дзяўчыны адразу пасля таго, што адбылося з дапамогай СМС-паведамленняў і званкоў Шэштакаўскас паведаміў, што Насці больш няма.

Маці і дзядзька Аляксандра Шэштакаўскаса, якія знаходзіліся ў момант здзяйснення забойства ў гэтай жа кватэры, адмовіліся ад дачы паказанняў.

На перадапошнім судовым пасяджэнні адбыўся агляд рэчавых доказаў, канфіскаваных на месцы злачынства. Сярод іх — асабістыя рэчы забойцы і яго ахвяры, прылада забойства — сякера, а таксама некалькі запісак, якія Аляксандр адрасаваў Насці. У іх - прызнанні ў каханні, безвыходнасць і маленні вярнуць адносіны.

Дзяржабвінаваўца кваліфікаваў дзеянне Шэштакаўскаса як забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю і запытаў для яго 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Бацькі забітай папрасілі пакараць абвінавачанага больш строга і даць яму 25 гадоў турмы.

На апошнім слове хлопец прасіў у іх прабачэнне за зробленае і сказаў, што забітая Насця прыходзіць да яго ў снах.

Сёння суд прызнаў Аляксандра Шэстакаўскаса вінаватым у здзяйсненні наўмыснага забойства з асаблівай жорсткасцю. Маладому чалавеку далі 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя гэтага, суд вынес рашэнне аб выплаце пацярпеламу боку маральнай шкоды ў суме 100 тысяч рублёў. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Усе навіны →
Усе навіны

З ліпеня можна будзе папаўняць рахункі па нумары тэлефона3

Габрыэлюс Ландсбергіс: Ціханоўская ніколі не адступала, ніколі не баялася6

Запуск расійскага аналага Starlink перанеслі з-за правалу вытворчасці спадарожнікаў4

Украінская дзяўчына ў 2022 годзе пачала вучыць беларускую мову, а цяпер вядзе беларускамоўны блог16

25 студзеня прэзідэнты збяруцца ў Вільні ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага7

Беларуска павесіла кармушку для птушак за акном. Глядзіце, хто да яе прыляцеў7

У Беларусі хочуць істотна змяніць умовы лізінгу

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні33

На трохбаковай сустрэчы ў Абу-Дабі сёння будзе абмяркоўвацца пытанне тэрыторый

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Як у галечы співалася радня Лукашэнкі? Малавядомыя факты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць