Улада6060

Царык і Сівіцкі: Спецслужбы падсоўваюць Лукашэнку дэзынфармацыю

Цэнтр стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў, якім кіруюць аналітыкі Юрый Царык і Арсен Сівіцкі, падрыхтаваў новы даклад «Беларускае дэжавю. Як падзеі 2010 года паўтараюцца ў Беларусі ў 2017 годзе і пры чым тут «ўкраінскі сцэнар»?». Выкладзеная толькі частка, цалкам у адкрыты доступ ён выстаўляцца не будзе.

Эксперты мяркуюць, што пасля вяртання Лукашэнкі з адпачынку ў Сочы ім прымаюцца вельмі супярэчлівыя рашэнні. Як пазітыўныя з’явы адзначаюцца прыпыненне дзеяння Дэкрэту №3, а таксама гатоўнасць да вялікага дыялогу з грамадствам, з негатыўнага — актывізацыя рэпрэсій і запалохванне насельніцтва.

«Мяркуючы па цэлым шэрагу прыкмет, дадзеныя паводзіны першай асобы звязаныя з адкрытай дэзынфармацыяй яго аб сутнасці таго, што адбываецца ў краіне», — мяркуюць Царык і Сівіцкі.

Самым яскравым прыкладам дэзынфармацыі называецца фільм «Званок сябру», які быў прадэманстраваны на дзяржаўных тэлеканалах. Эксперты адзначаюць, што з усяго ўбачанага не вынікае, што ўкраінскі бізнэсмэн Сманцар мае ўздзеянне на беларускія пратэсты.

«Апублікаваныя матэрыялы мэтанакіравана ігнаруюць расійскія карані ключавых анархісцкіх груповак у Рэспубліцы Беларусь», — мяркуюць аналітыкі.

Расійскі след яны бачаць і ў дзеянні апазіцыйных арганізацый. Самае цікавае, што Царык і Сівіцкі адкрыта называюць людзей у Расіі, якія б маглі гэта фінансаваць.

«Апублікаваныя матэрыялы ігнаруюць той факт, што актыўную ролю ў фінансаванні пратэстаў (асабліва - кампаніі «Гавары праўду») і каардынацыі дзеянняў уцягнутых актараў ў 2010 годзе гралі расійскія структуры і асобы, якія пражывалі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі (не ў апошнюю чаргу — былы кіраўнік адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Леанід Сініцын, былы міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Навумаў)».

Таксама яны адзначаюць, што аўтары перадачы ігнаруюць той факт, што расстрэлы дэманстрантаў у Кіеве здзяйснялі дыверсанты, звязаныя з расійскімі спецслужбамі.

«У рэшце рэшт апублікаваная інфармацыя ігнаруе, што Расія зацікаўленая ў дэстабілізацыі ў Беларусі».

«Трансляцыя гэтай інфармацыі ў эфіры рэспубліканскіх СМІ спрыяе не толькі дэзынфармацыі і дэзарыентацыі насельніцтва, але і мэтанакіравана рэтранслюе ўнутры краіны тыя прапагандысцкія штампы, якія апошнія два гады спрабуюць навязаць ў дачыненні да Беларусі расійскія СМІ. Дадзенае дзеянне падрывае не толькі ўнутраную стабільнасць, але і міжнародны імідж Рэспублікі Беларусь», — упэўненыя Арсен Сівіцкі і Юрый Царык.

У папярэднім дакладзе Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў гаварылася, што ў 2017 годзе Расія паспрабуе скінуць Лукашэнку, а таксама забяспечыць поўны кантроль над Беларуссю.

Каментары60

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр3

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»109

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць