Свет33

Тэрэза Мэй запусціць «брэксіт» 29 сакавіка

29 сакавіка брытанскі прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй аб'явіць аб запуску «брэксіта», выкарыстоўваючы 50-ы артыкул Лісабонскай дамовы. Такім чынам пачнецца выхад Брытаніі з Еўрапейскага саюза, піша ВВС.

Тэрэза Мэй павінна будзе звярнуцца да сяброў ЕС з афіцыйным лістом, аднак калі менавіта яна зробіць гэта, на Даўнінг-стрыт не ўдакладнілі.

14 сакавіка палата лордаў прыняла ў зыходным выглядзе законапраект, які дае ўраду права пачаць працэс выхаду.

Дакумент дазваляе (хоць фармальна не абавязвае) прэм'ер-міністру паведаміць Еўрасаюзу аб намеры Злучанага Каралеўства выйсці са складу ЕС, за што выказалася большасць брытанскіх выбаршчыкаў на рэферэндуме ў чэрвені мінулага года.

Падпісаная ў 2007 годзе Дамова аб Еўрапейскім саюзе больш вядомая як Лісабонская дамова. Яна замяніла сабой канстытуцыю ЕС, якую ў тым годзе на рэферэндумах адкінулі выбаршчыкі дзвюх краін-сяброў ЕС — Нідэрландаў і Францыі.

Лісабонская дамова стала першым з асноватворных дакументаў ЕС, у якім дапускалася магчымасць выхаду з Еўрасаюза краін, якія ўваходзяць у яго. Гэтаму і прысвечаны артыкул 50 дакумента.

Канкрэтна пункт 2 гэтага артыкула, на які спасылаецца законапраект, абвяшчае, што краіна, якая прагне выйсці з ЕС, прымае гэтае рашэнне ў адпаведнасці са сваёй канстытуцыяй, пасля чаго яе ўрад падае афіцыйнае апавяшчэнне ў кіруючыя органы Еўрасаюза. Неўзабаве пасля брытанскага рэфэрэндуму ў Еўрасаюзе ўдакладнілі, што гэтае апавяшчэнне можа быць пададзенае як пісьмова, так і вусна — з занясеннем у пратакол пасяджэння Рады ЕС, у якім прадстаўлены кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў усіх краін саюза.

У пункце 3 таго ж артыкула, аднак, гаворыцца, што сяброўства краіны ў ЕС спыняецца з моманту ўступлення ў сілу пагаднення аб умовах яе выхаду альбо праз два гады пасля падачы паведамлення, калі адпаведнага пагаднення дасягнуць не ўдалося. Зрэшты, бакі могуць па ўзаемнай згодзе падоўжыць тэрміны перамоваў аб умовах выхаду.

І спецыялісты, і самі аўтары артыкула 50 прызнавалі, што не меркавалі, што гэтае палажэнне калі-небудзь прыйдзецца прымяняць на практыцы, і таму парадак выхаду з ЕС прапісаны ў ім вельмі расплывіста.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць