Грамадства

Эўрапейцы на знак пратэсту ігнаруюць канфэрэнцыю Інтэрполу ў Менску

Кіраўніцтва Эўразьвязу на знак палітычнага пратэсту заявіла пра няўдзел эўрапейскіх краінаў у міжнароднай канфэрэнцыі Інтэрполу, якая мусіць адбыцца 17–18 траўня ў Менску. Афіцыйныя беларускія крыніцы дагэтуль не называюць колькасьці ўдзельнікаў канфэрэнцыі.

Кіраўніцтва Эўразьвязу на знак палітычнага пратэсту заявіла пра няўдзел эўрапейскіх краінаў у міжнароднай канфэрэнцыі Інтэрполу, якая мусіць адбыцца 17–18 траўня ў Менску. Афіцыйныя беларускія крыніцы дагэтуль не называюць колькасьці ўдзельнікаў канфэрэнцыі.

Са скандалу пачынаецца эўрапейская рэгіянальная канфэрэнцыя Інтэрполу, якая мусіць адбыцца 17–18 траўня ў Менску. Сябрамі Інтэрполу зьяўляюцца 46 эўрапейскіх краінаў. Плянавалася, што большасьць зь іх прышле свае дэлегацыі ў Менск. Але напярэдадні, як паведаміла агенцтва Рэйтар, афіцыйны прадстаўнік Эўразьвязу заявіў пра няўдзел эўрапейскіх дэлегацый у канфэрэнцыі. Такі крок быў патлумачаны палітычнымі прычынамі. Эўразьвяз настойваў на пераносе канфэрэнцыі ў іншую краіну. Цяпер абвешчана, што ў Менск не прыедуць і чатыры віцэ-прэзыдэнты Інтэрполу ад Эўропы.

Начальнік беларускага бюро Інтэрполу Міхаіл Старыковіч з гэтай нагоды заявіў:

(Старыковіч: ) «Гэта іхнае рашэньне, іхная асабістая справа. Ніякім чынам гэтыя рашэньні не ўплываюць на нашы дачыненьні – як паліцэйскіх аб’яднаньняў».

Міхаіл Старыковіч таксама паведаміў, што канфэрэнцыя 17–18 траўня адбудзецца, на ёй плянуюць абмеркаваць актуальныя праблемы ўзаемадзеяньня й, паміж іншага, тэму сумеснай барацьбы з тэрарызмам. Начальнік Бюро, аднак, не назваў дакладнай колькасьці ўдзельнікаў канфэрэнцыі й тыя краіны, што не прынялі запрашэньня беларускага боку.

(Старыковіч: ) «Рэгістрацыя ўдзельнікаў у нас адбудзецца заўтра, і заўтра, калі ваш карэспандэнт акрэдытуецца, вы на прэсавай канфэрэнцыі зможаце задаць гэта пытаньне».

Раней афіцыйна свой удзел у менскай канфэрэнцыі Інтэрполу пацьвердзілі некаторыя краіны СНД – Азэрбайджан, Армэнія й Расея, а таксама краіны з Усходняй Эўропы – Баўгарыя, Сэрбія й Чарнагорыя, Македонія, Турцыя. З Заходняй Эўропы прыедуць прадстаўнікі дзяржаў, якія не ўваходзяць ў Эўразьвяз, – Ісьляндыя й Швэйцарыя. Некаторыя краіны Азіі, Афрыкі й Амэрыкі выказалі намер даслаць свае дэлегацыі ў якасьці назіральнікаў. Да сярэдзіны дня 16 траўня ў Міністэрстве ўнутраных спраў не паведамлялі, дэлегацыі якіх краінаў прыбылі ў Беларусь ужо сёньня.

Беларусь уступіла у Інтэрпол у сярэдзіне 1990 гадоў. Праз Інтэрпол было знойдзена й дэпартавана ў Беларусь нямала беларускіх крымінальнікаў. Прыкладам, два гады таму з Польшчы дэпартавалі крымінальнага аўтарытэта Дзёўкша, зьвінавачанага за забойства. Таксама ўдзел у Інтэрполе быў скарыстаны падчас расьсьледаваньня шэрагу гучных спраў.

Гэтак, паводле беларускіх крыніцаў, абвяшчаліся ў вышук праз Інтэрпол кіраўніца Нацыянальнага банку Беларусі Тамара Віньнікава, вядомы прадпрымальнік Аляксандар Пупейка, намесьнік дырэктара МАЗу Аляксандар Якаўлеў. Між тым, паліцыі краінаў Эўропы, дзе жывуць гэтыя асобы, адмаўляюцца выконваць патрабаваньні беларускага боку аб іх затрыманьні й выдачы, спасылаючыся на адсутнасьць адпаведных пагадненьняў.

Радыё Свабода

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця27

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Усе навіны →
Усе навіны

Карпаў Ціханоўскаму: Давайце для пачатку пазнаёмімся, а пасля ўжо пасварымся15

Зайцы з вялікімі морквамі і чырвона-зялёны ветразь. У Смаргоні прайшоў конкурс «Плаванне на чым папала» ШМАТ ФОТА7

Невядомыя стварылі фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага і збіраюць інфармацыю7

Праўладнай блогерцы Анджалішы зрабілі прапанову рукі і сэрца ў Дзень Незалежнасці13

Прайшлі вобшукі ў былога міністра абароны Украіны Рэзнікава4

Праверка «БайХэлпа» выявіла ўцечку даных20

«Засталася трывога, якая не адпускае нават ноччу». Былы палітвязень Сяргей Шэлег просіць аб дапамозе7

У Замбіі звар'яцелая сланіха забіла дзвюх турыстак3

Беларус узяў крэдыт «На родныя тавары», каб купіць матацыкл «Мінск». Той аказаўся кітайскім3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця27

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць