Грамадства1515

«Апошнім часам забываўся казаць табе пяшчотныя словы» — ліст Міраслава Лазоўскага з СІЗА КДБ да нявесты

Міраслаў Лазоўскі — беларускі патрыёт, адзін з лідараў колішняга «Белага легіёна». Апошнім часам ён працаваў памочнікам дырэктара выдавецтва «Кнігазбор».

Лазоўскі быў затрыманы 21 сакавіка, яму выстаўлена абвінавачанне па «справе патрыётаў».

Яму інкрымінуецца «падрыхтоўка да масавых беспарадкаў».

У распараджэнні «Нашай Нівы» аказаўся ліст Лазоўскага да нявесты Святланы.

«Прывітанне, мая каханенькая! Велізарны табе дзякуй за ўсе твае турботы пра мяне. Прабач, Сонейка, што нарабіў табе столькі клопату. Ты, пэўна, тады моцна спужалася, яшчэ раз даруй! За гэты тыдзень без цябе я адчуў, наколькі ты мне блізкая і дарагая. Адсутнасць цябе побач — вось галоўная нястача, якую я адчуваю:((( Так што прабач яшчэ і за тое, што апошнімі часамі забываўся казаць табе пяшчотныя словы», — піша Міраслаў Лазоўскі.

«Я разумею, які дадатковы цяжар кідаю на твае плечы, але так атрымалася. Я не ведаю, калі адсюль выйду, але абяцаю, маё сонейка, што асноўным для мяне стане зрабіць тваё жыццё шчаслівым і лёгкім, больш лёгкім, чым раней. Сам дзіўлюся, як адзін тыдзень можа моцна змяніць чалавека:)», — дадае ён.

Лазоўскі адзначае, што кінуў паліць, і хвалюецца пра старэнькую цётку. Маўляў, як ёй патлумачыць раптоўную адсутнасць пляменніка? Напрыканцы ліста ён піша, што перадаваць харчаванне не трэба. Просіць перадаць томік Станкевіча, а таксама польска-беларускі слоўнік.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях5

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Усе навіны →
Усе навіны

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты12

Лінгвістка і былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла, як праходзіць яе адаптацыя пасля вызвалення3

Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак3

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?13

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ14

Мілінкевіч: Калі ў 2020 годзе ў беларусаў яшчэ быў геапалітычны выбар, то цяпер яго няма7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях5

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць