Украінскія дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод у Комі — за 2 тысячы км ад Украіны
Кажуць, што гэта была спецаперацыя Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны.

Нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл-Ухтанафтаперапрацоўка» ў Расійскай рэспубліцы Комі ў 2000 кіламетрах ад Украіны атакавалі дроны ГУР, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на свае крыніцы ў разведцы.
Па даных крыніц, 10 жніўня завод быў атакаваны ў выніку спецаперацыі Галоўнага ўпраўлення разведкі. Прадпрыемства забяспечвае расійскую армію гаруча-змазачнымі матэрыяламі.
Крыніцы ва ўкраінскай разведцы дадаюць, што дроны пабілі рэзервуар з нафтапрадуктамі, у выніку чаго змесціва разлілася, пашкодзілі ўстаноўку па перапрацоўцы газу і газавага кандэнсату, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці прапан-бутану і бензіну.
Расійскія тэлеграм-каналы раней пісалі, што мясцовыя ўлады эвакуявалі завод з-за атакі дронаў, а таксама ухцінскі ГЦ «Кірмаш».
Тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ» апублікаваў кадры, на якіх бачна прабоіна ў адным з рэзервуараў.
Жыхары Ухты і Сыктыўкара скардзіліся на перабоі ў працы мабільнага інтэрнэту. Улады расійскіх рэгіёнаў нярэдка адключаюць сувязь падчас нападаў беспілотнікаў, тлумачачы гэта меркаваннямі бяспекі. У аэрапорце часова прыпынялі прыём і выпуск самалётаў.
«У Віцебску заходзіў у тралейбус і казаў «Слава Украіне!». Украінца ў 67 гадоў пасадзілі за каменты, напісаныя пасля гібелі хроснай дачкі пад абстрэлам у Кіеве

Каментары
- ?
- Комі.
- ... (с) "Споведзь" Ларыса Геніюш
Мо гэта прывет "аленяводу з НКВД" ад нашай паэткі?