Меркаванні3939

8 і 92

Для правядзеньня апытаньня службы Гэлапа рэспандэнты ў Беларусі ў пераважнай большасьці выбралі расейскую мову (92 адсоткі апытаных).

Для правядзеньня апытаньня службы Гэлапа рэспандэнты ў Беларусі ў пераважнай большасьці выбралі расейскую мову (92 адсоткі апытаных).

Апытаньні, праведзеныя Гэлапам, сусьветна вядомай службай дасьледаваньня грамадзкай думкі, на постсавецкай тэрыторыі паказваюць, што ў былых савецкіх рэспубліках расьце цікавасьць да вывучэньня расейскай мовы.

У 2006 і 2007 гг. Гэлап паставіў рэспандэнтам у постсавецкіх краінах наступнае пытаньне: «Наколькі важнае для вас тое, каб вашы дзеці ў гэтай краіне вывучалі расейскую мову?» Можна было выбраць адзін зь пяці варыянтаў адказу: 1) ня ведаю/не хачу адказваць; 2) зусім няважнае; 3) ня вельмі важнае; 4) даволі важнае; 5) вельмі важнае.

Вынікі аказаліся даволі цікавыя. Напрыклад, нягледзячы на працяглую напружанасьць у стасунках паміж Грузіяй і Расеяй, 64 адсоткі грузінскіх рэспандэнтаў адказалі, што «вельмі важна» (год таму такіх рэспандэнтаў набралася 43 адсоткі).

Павышаную цікавасьць да вывучэньня расейскай мовы Гэлап адзначыў таксама ў Малдове і Арменіі. У 2007 г. 39 адсоткаў мадлаванаў і 75 адсоткаў армянаў палічылі вывучэньне расейскай мовы сваімі дзецьмі «вельмі важным» (адпаведныя паказьнікі для гэтых краінаў у 2006 г. былі 27 адсоткаў і 73 адсоткі).

Адначасова апытаньне Гэлапа выявіла, што ў бальшыні краінаў рэспандэнты карыстаюцца нацыянальнай мовай ахвотней, чым расейскай. Для правядзеньня самога апытаньня толькі рэспандэнты ў Беларусі, Украіне і Казахстане ў пераважнай большасьці выбралі расейскую (Беларусь — 92 адсоткі расейскую і 8 адсоткаў беларускую; Украіна — 83 адсоткі расейскую і 17 адсоткаў украінскую; Казахстан — 68 адсоткаў расейскую і 32 адсоткі казахскую). У падсумаваньні гэтых вынікаў Гэлап прыгадвае, што на былой савецкай тэрыторыі расейская мова па-за Расеяй мае афіцыйны статус у Беларусі, Казахстане і Кіргызстане. У Малдове, Украіне і Таджыкістане расейская мае статус «мовы міжэтнічных зносін».

Апытаньні Гэлапа ў 2006 і 2007 гг. праводзіліся сярод прыблізна 1000 рэспандэнтаў, старэйшых за 15 гадоў, у кожнай краіне.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

У Брэсце прадаюць кватэру асуджанага палітвязня, які хадзіў на мноства судоў5

Асацыяцыя перавозчыкаў Літвы: Сітуацыя з фурамі на беларускай мяжы пагаршаецца, перавозчыкі стомленыя і злыя32

«Я не прысвойваў сабе мільён». 17‑гадовы блогер з Гродна, які збіраў грошы на лячэнне дзіцяці, распавядае сваю версію9

«Арэшнік» нам патрэбны, а «Пасейдон» і «Буравеснік» — не. Лукашэнка — пра задачы для ВПК10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць