Суд Фрунзенскага раёна Менску аштрафаваў сустаршыню БХД Паўла Севярынца на 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за «актыўны ўдзел» у Маршы абураных беларусаў у Мінску 17 лютага.
Суддзя Лішчук вынес пастанову, дзе сцвярджае, што «Севярынец не з'явіўся ў суд, а значыць, злоўжывае сваімі працэсуальнымі правамі» - хаця на момант суда сустаршыня БХД знаходзіўся пад адміністрацыйным арыштам.
Віна Севярынца сфармуляваная так: актыўна ўдзельнічаў у мітынгу, звяртаўся да грамадзянаў праз гукавую апаратуру і выкрыкваў «Жыве Беларусь!»
На працягу апошняга года Павел Севярынец атрымаў ужо 19 штрафаў і двойчы быў арыштаваны - на 10 і 15 сутак.
Каментары