Свет5151

Беларусь — адзіная краіна, дзе Лё Пэн перамагла

Цікавы факт: у першым туры прэзідэнцкіх выбараў сярод французаў, што жывуць за мяжой, Марына Лё Пэн перамагла толькі ў адной краіне. І гэтая краіна — Беларусь. 

Фота nbcnews.com.

У нашай краіне за Лё Пэн прагаласавалі 27,4% выбарцаў, тады як за Макрона — 22,6%.

Высокі вынік кандыдатка Нацыянальнага фронту атрымала таксама ў Туркменістане, але там яна апынулася на другім месцы пасля Макрона, і ў Джыбуці, дзе вялікую долю выбарцаў складаюць вайскоўцы з вайсковай базы. У Расіі Лё Пэн перамагла ў Екацярынбургу, але моцна адстала ў Маскве і Пецярбургу. Французы Мінска, такім чынам, галасавалі прыкладна так, як французы расійскай правінцыі.

Цяжка сказаць, ці тлумачыцца гэта ўплывам падкантрольных дыктатарам СМІ, якія малююць становішча ў Еўрасаюзе катастрафічным.

У той жа час агулам сярод французаў замежжа Лё Пэн зусім не папулярная. Яна атрымала на замежных участках усяго 6,5% галасоў проці 40,4% у Макрона.

Імаверна, большасць грамадзян Францыі ў Беларусі — гэта не патомныя французы, а былыя грамадзяне Беларусі, што атрымалі французскае грамадзянства, але ў сілу тых ці іншых прычын вярнуліся на жыхарства на бацькаўшчыну.

Усяго на консульскім участку Францыі ў Беларусі зарэгістравана 103 выбарцы. З іх галасавалі 62. 

У Мінску, нагадаем, працуе пасольства Францыі, а ў Брэсце — консульства.

Як галасавалі французы замежжа ў другім туры, стане вядома заўтра.

Нагадаем, што на прэзідэнцкіх выбарах у Францыі з 66% галасоў перамагае ліберал Эманюэль Макрон. Масква ж на гэтых выбарах падтрымлівала Лё Пэн у разліку разваліць Еўрасаюз і НАТА знутры з дапамогай антыеўрапейскіх радыкалаў.

Каментары51

Цяпер чытаюць

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі13

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць