Эканоміка2121

Для распрацоўкі новай канцэпцыі дэкрэта №3 стварылі працоўную групу

Для распрацоўкі новай канцэпцыі дэкрэта № 3 стварылі спецыяльную міжведамасную працоўную групу, у якую ўключылі кіраўнікоў многіх ведамстваў, а таксама навукоўцаў. Кіруе групай намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко. Праект змяненняў у дэкрэт плануюць прадставіць на разгляд Аляксандру Лукашэнку ў пачатку чэрвеня, паведамілі FINANCE.TUT.BY у Саўміне.

Фота: Іван Ярывановіч, TUT.BY

Нагадаем, Лукашэнка падчас звароту з пасланнем да народа і дэпутатаў выказаўся з нагоды нашумелага дэкрэта №3. Ён прапанаваў парламентарыям прадумаць такую канцэпцыю, якая прымусіць працаваць перш за ўсё 350 тысяч чалавек, якія неканкурэнтныя на рынку працы і «не хочуць працаваць». «Што будзем з імі рабіць? Калі вы прапануеце альтэрнатыву, як прымусіць іх працаваць, я адступлюся», — заявіў ён.

Літаральна за два дні да гэтага — 19 красавіка — прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў падпісаў распараджэнне аб стварэнні міжведамаснай рабочай групы для распрацоўкі новай канцэпцыі дэкрэта № 3 пад старшынствам Васіля Жарко. У яе трапілі амаль тры дзясяткі чалавек, у тым ліку многія міністры — працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, фінансаў Уладзімір Амарын, эканомікі Уладзімір Зіноўскі, адукацыі Ігар Карпенка, аховы здароўя Валерый Малашка, па падатках і зборах Сяргей Налівайка, сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў, транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.

У групу таксама ўключылі намесніка старшыні Савета Рэспублікі Марыяну Шчоткіну, дэпутатаў — Тамару Красоўскую і Баляслава Пірштука, намесніка старшыні Мінаблвыканкама Віктара Сірэнку, намесніка дырэктара ПВТ па маркетынгу і развіцці Аляксандра Марцінкевіча, дырэктара Інстытута эканомікі НАН Беларусі Валерыя Бельскага і іншых.

— Працягваецца праца над выпрацоўкай змяненняў у дэкрэт №3, у пачатку чэрвеня, як плануецца, іх накіруюць на разгляд кіраўніку дзяржавы, — паведамілі ў Саўміне. — Пасяджэнні рабочай групы праходзяць па меры неабходнасці.

Удзельнікі групы не афішуюць, якія варыянты змяненняў у дэкрэт яны разглядаюць.

— Вядзецца праца. Абмяркоўваецца практыка рэалізацыі дэкрэта, улічваюцца ўсе праблемныя моманты, каб выпрацаваць нейкія новыя падыходы, унесці прапановы кіраўніку дзяржавы, — адзначыла дырэктар цэнтра даследаванняў дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Ірына Сідарчук.

Па яе словах, задача групы — «прааналізаваць плюсы і мінусы дэкрэта, для гэтага ўлічваюцца і грамадскае меркаванне, і публікацыі ў СМІ, і меркаванне дзяржслужачых».

— Дэкрэт быў і будзе, абмяркоўваюцца варыянты, як яго ўдасканаліць. У пасланні прэзідэнт сказаў аб тым, як прымусіць працаваць тых, хто не хоча працаваць. Сёння толькі пра гэтых людзей ідзе гаворка. Але яшчэ рана пра нешта казаць, пакуль усё ў працы, мы старанна працуем, — удакладніла дэпутат Тамара Красоўская.

Дырэктар Інстытута эканомікі НАН Беларусі Валерый Бельскі таксама не стаў канкрэтызаваць, якія варыянты змяненняў група разглядае, але паведаміў, што ў бліжэйшы час павінны стаць вядомыя прамежкавыя вынікі. Нагадаем, раней Валерый Бельскі распавядаў, што «Інстытут эканомікі ў адпаведнасці з даручэннямі прэзідэнта разгледзеў мноства стратэгій, якія дапамаглі б папоўніць і выкарыстоўваць фонды грамадскага спажывання: ад удасканалення сістэмы падаткаабкладання з павелічэннем падатковай нагрузкі на спажыванне і дыферэнцыяцыяй падатку на даходы (за кошт росту вылікаў для нізкааплатных супрацоўнікаў) і так званага сямейнага падаткаабкладання — да ўкаранення дыферэнцыраванай аплаты паслуг з улікам сусветнага досведу».

Каментары21

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме23

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць