Меркаванні55

Якімі незвычайнымі шляхамі людзі прыходзяць у палітыку!

Напрыклад, быў чалавек гінэколягам. Працаваў сабе і працаваў, набіраўся досьведу, атрымліваў пасады і навуковыя званьні. Але з часам чагосьці ў сваёй прафэсіі наглядзеўся дый вырашыў кінуцца ў палітычную дзейнасьць. І я ніяк не магу зразумець, што ж такое абуральнае мог убачыць гінэколяг? Піша Сьятлана Калінкіна.

Напрыклад, быў чалавек гінэколягам. Працаваў сабе і працаваў, набіраўся досьведу, атрымліваў пасады і навуковыя званьні. Але з часам чагосьці ў сваёй прафэсіі наглядзеўся дый вырашыў кінуцца ў палітычную дзейнасьць. І я ніяк не магу зразумець, што ж такое абуральнае мог убачыць гінэколяг? І якія тут могуць быць паралелі з палітыкай? Трэба будзе спытаць пры нагодзе Сьвятлану Шылаву, галоўнага акушэра‑гінэколяга Міністэрства аховы здароўя, якая раптам вырашыла стаць дэпутатам.

Альбо другі прыклад: Ларыса Багдановіч, галоўны лекар Берасьцейскага абласнога цэнтру рэабілітацыі дзяцей з псыханэўралягічнымі захворваньнямі. Няўжо ў Палаце прадстаўнікоў яна ўбачылі сваіх няспраўджаных пацыентаў? Альбо — бярэм шырэй — адчула, што яе веды і досьвед сёньня вельмі спатрэбяцца беларускай уладзе?.. Але ўсё‑ткі, напэўна, штосьці такое праглядаецца. Таму што сьледам за Багдановіч ідзе настаўнік спэцшколы для дзяцей з тымі ж захворваньнямі і нават дацэнт катэдры клінічнай псыхалёгіі БДУ. Тэндэнцыя?!

Затое на гэтых выбарах у парлямэнт не балятуюцца прадстаўнікі спэцслужбаў. Аніводнага прэтэндэнту зь ліку супрацоўнікаў КДБ! Ці то гэтым разам за іх няма каму было слова закінуць, ці то яны зьняверыліся, што парлямэнт мае хоць якія адносіны да інтарэсаў дзяржаўнай бясьпекі, — ня ведаю. Але на гэтых выбарах яны ў дэпутаты ня ідуць. Дарэчы, і вайскоўца мала, і міліцыі амаль няма. Пасьля зьяўленьня сьпісаў зарэгістраваных ініцыятыўных групаў стала зразумелым, што гэтае скліканьне будзе складацца суцэльна з старшыняў і намесьнікаў старшыняў выканкамаў розных узроўняў. І гэта значыць, што пад відам парлямэнцкіх выбараў адбудзецца вялікая чыстка мясцовай вэртыкалі. Але, трэба сказаць, іх добра прасоўваюць, на працу няпыльную, дый пэнсія вельмі а вельмі высокая, напэўна, усе ўдзячныя.

Сапраўдную атаку на беларускі парлямэнт зьдзейсьніла маскоўская кампанія «Беларусь Капітал Мэнэджмэнт». Па колькасьці вылучаных прэтэндэнтаў на мандат яна адстае толькі ад цяперашняй палаты прадстаўнікоў. Мае сваіх вылучэнцаў адразу ў некалькіх абласьцях, а ў Менску — ажно пяць. Прычым, усе дырэктары і начальнікі розных падразьдзяленьняў, усе юрысты і эканамісты. Расейскія грошы атакуюць беларускі парлямэнт?.. Але, прычым праз прэтэндэнтаў, вылучаных Партыяй БНФ — Аляксея Янукевіча, Юр’я Карэтнікава, Зьмітра Шыманскага, Дзяніса Садоўскага…

Нечаканы і прыгожы ход! БНФ — малайцы!

Маюць працу і ўсе вылучэнцы камуністаў‑калякінцаў. Астатнія кандыдаты апазыцыі — на дзьве траціны беспрацоўныя і пэнсіянэры. Напрыклад, як беспрацоўны ідзе на выбары старшыня Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі Анатоль Ляўковіч. Звычайнымі пэнсіянэрамі аказаліся: кіраўнік іншых сацыял‑дэмакратаў Станіслаў Шушкевіч, старшыня жаночай партыі «Надзея» Алена Яськова, дасьведчаныя палітыкі Людміла Гразнова, Валянціна Палевікова, Станіслаў Багданкевіч… Сто разоў казалася‑пераказалася пра праблемы працаўладкаваньня апазыцыйных палітыкаў, у той час пакуль ніхто ня здолеў мяне пераканаць, што ў беспрацоўнага альбо пэнсіянэра на выбарах ёсьць хоць якія шанцы. Сумна…

Хаця, на гэтых выбарах улады абралі таксама дастаткова складаны шлях, на якім застанецца шмат пакрыўджаных. Так, толькі днямі віцэ‑сьпікер Сяргей Забалоцец абвясьціў журналістам, што чакае свайго вылучэньня ад працоўнага калектыву МАЗу. Але ад МАЗу ідзе прафсаюзны бос Аляксандар Высоцкі. Зразумела, што на Менскім аўтамабільным самастойна нікога не абіралі, што ўсё рабілася больш высокімі начальнікамі. Але Забалотца ж маглі папярэдзіць! А то апынуўся чалавек у дурной сытуацыі, пры гэтым сёньня, нібыта, віцэ‑сьпікер. Але, я думаю, Забалотца не пакрыўдзяць: альбо сэнатарам прызначаць, альбо нават гендырэктарам усё таго ж МАЗу, бо чуткі пра будучую зьмену кіраўніцтва тут не сьціхаюць. Проста рабіць усё трэба па‑чалавечы.

На Вілейскай акрузе наагул сутыкнулі лбамі некалькі цэнтраў прыняцьця рашэньняў. Там ёсьць тры прэтэндэнты на дэпутацтва: галоўны лекар раённай бальніцы, цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў і начальнік упраўленьня Апарата Савета міністраў. Зразумела, што аніводны з гэтых людзей ня можа быць самавылучэнцам, то бок кожнага зь іх выклікаў да сябе якісь начальнік, настаўляў ісьці на выбары, абяцаў падтрымку. Як яны цяпер будуць разьбірацца? Толькі жэрабя цягнуць! Але крыўда ўсё адно застанецца.

Ужо зразумела і тое, што многія цяперашнія дэпутаты, якім была абяцаная страхоўка для паўтарэньня штукі чатырохгадовай даўніны, таксама расчаруюцца. Ну, ня выйграюць Касьцян і Семяненя выбары ў старшыняў райвыканкамаў. І Мазуркевіч з Давыдзькам на адной акрузе ня проста так сутыкнуліся. Так што палата прадстаўнікоў можа абнавіцца не на палову, а на ўсе 65‑70%.

Карацей, выбары становяцца цікавымі, у першую чаргу з пункту гледжаньня суперніцтва ўладных цэнтраў сілы.

Каментары5

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі48

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Васьмікласніца ў расійскім Краснаярску абліла бензінам і падпаліла аднакласніка12

«Мінсктранс» пракаментаваў гісторыю з дзяўчынай, якая трапіла ў бальніцу пасля ўдару токам у тралейбусе1

Чатырохгадовы хлопчык стаў сведкам жорсткага забойства маці. Праз 20 гадоў ён успомніў дэталі — забойца пакараны5

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі48

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць