Музыка

Беларускія музыкі: Паэзію не расстраляеш

29 кастрычніка адбудзецца канцэртная прэм’ера новага музычнага праекту «(Не) расстраляная паэзія», створанага на вершы рэпрэсаваных беларускіх паэтаў. Запрашэнне на прэзентацыю атрымаюць тыя, хто падтрымае праект на Talaka.by.

Кожны з удзельнікаў праекту парталу TuzunFM.by «(Не) расстраляная паэзія» запісаў відэазварот, у якім распавёў чаму бярэ ўдзел у ім і на верш якога паэта створыць музыку. Лявон Вольскі, які ўзяў верш Юлія Таўбіна «Ты помніш», кажа, што гісторыя расстраляных паэтаў замоўчваецца і ён супраць гэтага.

Рэпер Vinsent у сваім відэазвароце зазначыў, што вельмі сімвалічна будзе тое, што праз 80 год фактычнага забыцця, вершы расстраляных у 1937 годзе паэтаў стануць песнямі. «Спадчына не павінна пыліцца ў архівах», — упэўнены гурт Re1ikt, які рыхтуе песню паводле апавядання Міхася Зарэцкага «Паэма пра чорныя вочы». «Можна перарваць жыццё, але нельга перарваць сувязь пакаленняў. Для нас гэтыя паэты жывыя, і яны будуць жывыя да таго часу, пакуль мы іх памятаем», — заяўляе гурт Dzieciuki. Музыкі запісваюць песню на верш Міхася Чарота «Бунтар».

Канцэртная прэзентацыя праекту «(Не) расстраляная паэзія» пройдзе ў мінскім клубе «Брюге» 29 кастрычніка, роўна праз 80 год пасля жахлівай ночы, калі за некалькі гадзінаў былі расстраляныя 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Запрашэнне на прэзентацыю атрымаюць тыя, хто падтрымае праект на Talaka.by.

Падтрымаць праект

Акрамя таго, увосень у межах праекту «(Не) расстраляная паэзія» пройдуць адкрытыя лекцыі з удзелам літаратуразнаўцаў ды музыкаў ды будзе выдадзеная серыя з «маўклівых кнігаў» — дызайнерскіх нататнікаў з партрэтамі і цытатамі паэтаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Ахвотным паехаць у Казахстан трэба будзе атрымліваць дазвол

Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі1

«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»4

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24

«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі25

На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы2

У Беларусі прадалі тур на 10 дзён за дваіх амаль за 23 тысячы даляраў. Што за кірунак?4

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку2

Кітайскія хакеры на працягу некалькіх гадоў мелі доступ да мабільнай сувязі ўрада Вялікабрытаніі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць