Эканоміка33

Універсам «Цэнтральны» хоча пазычыць $1 мільён на рамонт

Адно з найстарэйшых гандлёвых прадпрыемстваў Мінска, універсам «Цэнтральны», абвясціла аб выпуску валютных працэнтных аблігацый на 1 млн даляраў.

З 18 мая каштоўныя паперы можна набыць як фізічным, так і юрыдычным асобам па цане $1000. Працэнтная стаўка па аблігацыях складзе 6,5% гадавых. Перыяд выплаты даходу — 1 раз на год. Датэрміновы выкуп — 1 раз на год. Выпускае аблігацыі «АСБ Беларусбанк», гаворыцца ў паведамленні ЗАТ «Універсам «Цэнтральны».

Кампанія плануе выпусціць аблігацыі ў звароце на 10 гадоў. Асноўная мэта прыцягнення сродкаў — правядзенне рамонту будынка ўніверсама і поўная замена гандлёвага абсталявання, што дазволіць павысіць яго прывабнасць для пакупнікоў, пашырыць асартымент і павялічыць выручку, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

«Цэнтральны» з'яўляецца закрытым акцыянерным таварыствам, у якога каля ста пяцідзесяці акцыянераў, гэта фізічныя і юрыдычныя асобы, у тым ліку у склад акцыянераў уваходзяць дзейныя і былыя супрацоўнікі ўніверсама. Раней у ліку найбуйнейшых акцыянераў называліся структуры, звязаныя з сям'ёй Івана Беразоўскага.

Ва ўніверсаме «Цэнтральны» працуюць каля 250 чалавек. Прыбытак кампаніі ў 2015 годзе склаў 352 тыс. рублёў, у 2016 — 528 тыс. рублёў. У найбліжэйшыя гады кампанія мае намер павялічыць штогадовы чысты прыбытак да +20% да ўзроўню 2016 года. Кароткатэрміновая крэдыторская запазычанасць на 1 студзеня 2017 года складала амаль 1,5 млн рублёў, пратэрмінаванай запазычанасці няма, гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Як вынікае з праспекта эмісіі, даручальнікамі па аблігацыях выступаюць кампаніі «Парытэт Партнёр» і «Парытэт Партнёр Поўдзень». Кампаніі спецыялізуюцца ў здачы ўнаём нерухомасці. У «Парытэт Партнёры» 98,75% долі належыць «НП-Сэрвіс», аднаму з найбуйнейшых дыстрыб'ютараў прадуктаў харчавання ў Беларусі, які кантралююць Іван і Святлана Беразоўскія.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў

Усе навіны →
Усе навіны

Канцлер Мерц: Сірыйскія бежанцы мусяць вярнуцца на радзіму11

«Штосьці ўдавалася перадаваць Бабарыку». Лосік расказаў, як арганізаваў у калоніі сетку распаўсюду інфармацыі3

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ21

Мінчук вырашыў палепшыць крэдытную гісторыю і ўзяў дзевяць растэрміновак. Цяпер увесь у даўгах2

Мужчыны і Лукашэнка: беларусы шукаюць вінаватых у дэмаграфічнай катастрофе47

Трамп сказаў, за каго галасаваць на выбарах мэра Нью-Ёрка, інакш парэжа гораду фінансаванне7

Кім Кардаш'ян заявіла, што амерыканцы не высаджваліся на Месяц6

Што за серыял «Бар «Адзін званок», які масава шукаюць беларусы?4

У «Гомельскіх Курапатах» на Дзяды адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, — зноў не3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў

Беларускія чыноўнікі знялі серыял для падлеткаў. «Выдаліце мне інтэрнэт», — просяць тыя, хто глядзеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць