Свет44

АПЕК падоўжыла скарачэнне здабычы на дзевяць месяцаў

Міністры краін АПЕК узгаднілі пралангацыю пагаднення аб абмежаванні здабычы нафты на дзевяць месяцаў, да сакавіка 2018 года. Краіны не з АПЕК, якія таксама ўдзельнічаюць у пагадненні (у тым ліку Расія), падтрымаюць гэта рашэнне, перадае rbc.ru. 

Пра тое, што міністры АПЕК дамовіліся падоўжыць скарачэнне здабычы да сакавіка 2018 года, паведамляюць Reuters і Financial Times са спасылкай на ўдзельнікаў пасяджэння ў Вене. Сустрэча за зачыненымі дзвярыма яшчэ працягваецца, рашэнне будзе абвешчана пазней.

Падаўжэнне дамовы чакалася, яно было ўлічана ў нафтавых катыроўках, але заставаліся пытанні аб тэрмінах падаўжэння (дзевяць месяцаў ці год), дэталях абавязацельстваў для асобных краін (Лівія, Нігерыя), магчымасці далучэння да ўгоды іншых краін накшталт Туркменіі або Егіпта.

Як чакаецца, краіны, якія не ўваходзяць у АПЕК, але ўдзельнічаюць у дзейным пагадненні, далучацца да рашэння падоўжыць паніжаныя квоты нафтаздабычы. Падтрымку гэтай ініцыятыве выказвалі міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак і міністр фінансаў Антон Сілуанаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку74

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс24

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?8

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць