Свет11

Польшча пагадзілася разьмясьціць амэрыканскія ракеты

E Польшчы будуць разьмешчаныя дзьве амэрыканскія базы. На адной будуць 10 ракет-перахопнікаў балістычных ракет далёкага радыюсу дзеяньня, на другой – 96 ракет “Patriot”.

Польшча і ЗША прыйшлі да папярэдняй згоды наконт разьмяшчэньня на польскай тэрыторыі часткі амэрыканскай сыстэмы супрацьракетнай абароны – дамова была парафаваная ў чацьвер увечары ў Варшаве.

Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі паведаміў, што ў Польшчы будуць разьмешчаныя дзьве амэрыканскія базы. На адной будуць 10 ракет-перахопнікаў балістычных ракет далёкага радыюсу дзеяньня, на другой – 96 ракет “Patriot”.

Дамова прадугледжвае, што на тэрыторыі Польшчы, акрамя сыстэмы зьнішчэньня балістычных ракетаў, пушчаных на тэрыторыю ЗША, будзе знаходзіцца амэрыканскі вайсковы гарнізон (да 2012 году). Чакаецца, што ў абмен на дазвол разьмясьціць на сваёй тэрыторыі 10 амэрыканскіх ракет-перахопнікаў Вашынгтон перадасьць Варшаве таксама ракетныя ўстаноўкі “Патрыёт” і, паводле афіцыйнай інфармацыі, возьме “значны ўдзел у мадэрнізацыі польскага войска”.

“ЗША прынялі на сябе абавязак шчыльна супрацоўнічаць з намі ў выпадку якой-кольвечы пагрозы для Польшчы з боку трэціх дзяржаваў... Гэта крок у бок узмацненьня бясьпекі Польшчы ў будучым”, – заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск.

Туск падкрэсьліў, што “што насуперак шматлікім каментарам у мэдыях,

хуткае завяршэньне перамоваў з ЗША не зьвязанае з падзеямі ў Грузіі
”.

Міжтым Расея ад самога пачатку пратэставала супраць плянаў ЗША што да разьмяшчэньня частак супрацьракетнага шчыта у Польшчы і Чэхіі, пагражаючы “навядзеньнем расейскіх ракет на месцы дысьлякацыі гэтых аб’ектаў”.

Сёньня стала вядома, што

міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў адмовіўся ад заплянаванага на верасень візыту ў Варшаву
.

Раней ЗША падпісалі дамову аб разьмяшчэньні ў Чэхіі сваёй радарнай устаноўкі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Усе навіны →
Усе навіны

Страхавыя кампаніі незадаволеныя расцэнкамі на рамонт электрамабіляў1

Юрконіс пра закрыццё межаў: Давайце не думаць яшчэ пра Пецю з Баранавіч, які хоча зарабіць дзесьці там у Беластоку74

Сустрэчу Трампа і Пуціна ў Будапешце адмянілі з-за мемарандума МЗС Расіі3

Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс24

«Гэты гук як катаванне вадой — спаць немагчыма». Мінчук скардзіцца на гул, які даносіцца з падвала

У Мінску расследуюць два выпадкі гібелі людзей за адзін дзень

У Свяцкім палацы раскрылі галерэю партрэтаў рымскіх імператараў. Яны былі схаваныя ад вачэй больш за стагоддзе6

Сацсеткі ў захапленні ад метыленавага сіняга. Ён сапраўды дапамагае?8

Пакроўск і Мірнаград на мяжы падзення. Наколькі там крытычная сітуацыя для Украіны і што будзе далей?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі59

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць