Надвор'е

Лета вяртаецца. У выходныя будзе цёпла і практычна без ападкаў

У выходныя чакаецца цёплае і камфортнае надвор'е. У асобных раёнах магчымыя дажджы, але яны будуць кароткачасовымі. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

У суботу ўмовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, днём у заходніх раёнах адаб'ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 м/с. Тэмпература паветра ноччу + 6 … 12°С, днём + 20 … 26°С.

У Мінску пераменная воблачнасць і без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу + 9 … 11 ° С, днём + 22 … 24°С.

11 чэрвеня надвор'е ў краіне будзе фармаваць малаактыўны атмасферны фронт, які прынясе ў асобныя раёны кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу + 8 … 15°С, днём + 19 … 25°С, па поўдні да + 27°С.

У сталіцы днём магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 м/с. Тэмпература паветра ноччу + 11 … 13 ° С, днём + 22 … 24°С.

У панядзелак пачне паступаць цёплая і вільготная паветраная маса з паўднёвага захаду Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ноччу + 9 … 14°С, днём + 19 … 26°С, па паўднёвым усходзе да + 28°С.

Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае + 15 … 20 ° С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?28

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Усе навіны →
Усе навіны

Чалавек у інвалідным вазку ўпершыню пабываў у космасе1

Расіяне перайшлі мяжу і прымусова вывезлі з Сумскай вобласці больш за 50 цывільных асоб, найстарэйшай жанчыне 89 гадоў2

Цяпер Умку можна павесіць на ялінцы10

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй5

Станіслаў Салавей: Беларуская медыцынская сістэма разбураная, і яе трэба лячыць9

Швед: Наша правасуддзе адно з найлепшых у свеце23

Кубракоў агучыў лічбы дэпартацыі замежнікаў з Беларусі за 2025 год2

Пуцін асабіста абраў Уіткафа ключавым перамоўшчыкам ад ЗША6

ЗША захапілі другі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?28

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць