Навука і тэхналогіі

Упершыню ў гісторыі ў космасе выпекуць хлеб. Як?

Астранаўты зусім хутка змогуць прачынацца ад паху свежага хлеба. Новы рэцэпт цеста і печ, распрацаваныя спецыяльна для выкарыстання на Міжнароднай касмічнай станцыі, будуць апрабаваныя падчас місіі ў наступным годзе.

Гатовыя касмічныя стравы палепшыліся за гэтыя гады, але яны не зусім пасуюць для працяглых місій, а ўзяць ежу з сабой — гэта непрактычна для касманаўтаў. Такім чынам, апошнім часам робяцца намаганні, каб наладзіць выраб свежых прадуктаў у космасе, у тым ліку вырошчваць гародніну і вырабляць цукар з дапамогай бактэрый.

Свежая ежа таксама зробіць жыццё ў космасе больш прыемным для касманаўтаў і экскурсантаў. «Паколькі касмічны турызм расце і людзі праводзяць усё больш часу ў космасе, мы павінны дазволіць хлебу быць зробленым з нуля непасрэдна ў космасе», - кажа Себасціян Марку, заснавальнік Bake in Space, кампаніі, заснаванай у нямецкім Брэмене.

Бутэрброд з ялавічынаю

Гэта вельмі амбітная мэта. Хлеб — асноўны прадукт харчавання на Зямлі, але адначасова з тым можа быць небяспечным для жыцця ў космасе. Першымі і апошнімі людзьмі, якія елі хлеб у космасе, былі два астранаўты місіі НАСА Gemini 3 у 1965 годзе, якія без дазволу пранеслі бутэрброд з салёнай ялавічынаю на борт. Ва ўмовах гравітацыі крошкі ляталі абсалютна паўсюль і маглі б трапіць у вочы ці ў электрычныя панэлі, што прывяло б да аварыі. Таму да сёння хлеб быў забаронены на борце МКС. Тарціллі, якія не крышацца, былі адзіным дазволеным відам хлебу.

Марку ўпэўнены, што рашэнне знойдзена. Bake in Space працуе з навукоўцамі ў сферы харчавання для распрацоўкі цеста і метаду выпечкі, якія б дазвалялі выпякаць хлеб, свабодны ад крошак. Найцяжэй вырашыць пытанне з тэкстурай прадукта. Хлеб, які будзе даволі жорсткім, не будзе крышыцца, але гэта не вельмі прыемна для ўжывання. «Гэта самая вялікая праблема», — прызнае Фларыян Стекенборг, які адказвае за распрацоўку цеста.

Дапамагчы можа канструкцыя печы. Маціяс Боем з кампаніі OHB System AG, якая распрацоўвае абсталяванне для выкарыстання ў космасе, час спрабуе адаптаваць канвекцыйную печ з абмежаваннямі на МКС. Электрычнасць абмежаваная, таму печ павінна працаваць на магутнасці ўсяго 250 Вт — дзясятай частцы магутнасці, якая выкарыстоўваецца ў стандартных печах на Зямлі. Таксама тэмпература знешняй паверхні не можа перавышаць 45°C. «Рашэнне ўяўляе сабой печ з невялікім аб'ёмам, які добра захоўвае цяпло,» — кажа Боем.

Пухнатыя булачкі

Але Боем таксама разглядае вакуумны тып выпячэння, пры якім выкарыстоўваецца паніжаны ціск у сярэдзіне герметызаванай печы. З-за таго, што тэмпература кіпення вады памяншаецца пры памяншэнні атмасфернага ціску, печ нізкага ціску будзе выпякаць пры больш нізкіх тэмпературах. «На думку нашых экспертаў, працэс таксама зробіць булачкі больш пухнатымі», — мяркуе ён.

Джэніфер Левассер з Смітстанскага Нацыянальнага музея авіяцыі і касманаўтыкі лічыць эксперымент неверагодным. «Дамашнія выгоды, такія як пах свежага хлеба, могуць актывізаваць касманаўтаў фізічна і псіхалагічна», — спадзяецца яна.

Каментары

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць