Грамадства2323

«Астанавіце, Віце нада выйці!» — што кажуць таксісты пра затрыманне дырэктара «Алмаза»

13 чэрвеня Камітэт дзяржкантролю затрымаў 34-гадовага бізнэсоўца Віктара Пузікава — уласніка найбуйнейшай сталічнай службы таксі «Алмаз 7788». Яго падазраюць у нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.

Виктар Пузікаў

«Наша Ніва» вырашыла пацікавіцца ў кіроўцаў таксі — што яны думаюць пра затрыманне транспартнага магната.

Нечакана, але многія кіроўцы машынаў «7788» увогуле чулі пра затрыманне толькі краем вуха.

«Я сам толькі сёння прачытаў навіну, адтуль і даведаўся, — распавядае адзін з кіроўцаў, Ігар. — у нас ёсць чацік для таксістаў, але там пакуль нічога канкрэтнага ніхто не ведае».

Сам Ігар пра Пузікава расказаць нічога не можа.

«Я 2,5 года працую на «Алмаз», але з Віктарам не знаёмы. Ну бачыў на офісе пару разоў, вось і ўсё. А хто ў нас цяпер начальнік, я і не ведаю».

Другі кіроўца «Алмаза» увогуле пытаецца ў журналістаў: «Скажыце, а пра затрыманне гэта праўда? Гэта не жарты?»

Сістэма па замове машынаў пакуль працуе. Але самі кіроўцы адзначаюць, што на вуліцах паменела алмазаўскіх машын маркі «Джылі». Не дзіўна — КДК наклаў арышт на 93 машыны.

«Вось і добра», — пасміхаецца алмазаўскі кіроўца «Нісана». Праўда, чаму радуецца — не тлумачыць.

Пра Пузікава і ўвогуле пра службу «Алмаз 7788», насамрэч, кажуць розныя рэчы.

Хтосьці і па сёння адгукаецца негатыўна.

«Я калісьці там працаваў. Калі ездзіш не на сваёй машыне, то сплачваеш за карыстанне аўто плюс за паслугі дыспетчара. Дыспетчару плаціш 1,20 руб. за кожны выклік. За машыну — па-рознаму. Хтосьці плаціць 250 рублёў за тыдзень, хтосьці 300, хтосьці — 40 рублёў штодня, — расказаў былы кіроўца «Алмаза». — Дык на «7788» было такое, што ты на бальнічным тыдзень правёў, а за машыну павінен заплаціць. Не зарабіў? Твае праблемы».

Але для кагосьці Пузікаў — не кіраўнік, а золата.

«Я дрэннага пра яго сказаць нічога не магу. У цяжкі час ён гатовы дапамагчы любому кіроўцу. Я ўпэўнены, што нават калі Віктар не знаёмы асабіста з кіроўцам, то, калі чалавеку патрэбная дапамога, ніколі не адмовіць, — расказвае Максім. Ён і па сёння кіроўца «Алмаза». — Калі трэба плаціць за машыну, але няма грошай, з Віктарам можна заўсёды дамовіцца, аддаць пазней. У яго няма такога: «Ты кіроўца, а я заснавальнік фірмы, я цябе не буду слухаць». Да яго можна прыйсці пагаварыць, штосьці прапанаваць. Ён заўсёды ідзе насустрач, прыслухоўваецца».

Што тычыцца затрымання, то Максім упэўнены, што Віктар за кратамі ненадоўга — кажа, «патрымаюць, грошай здымуць і адпусцяць. Як Чыжа».

«Усе мы не без граха. У Беларусі перад падатковай, перад дзяржавай кожны грэшны на свой лад. Не можам мы быць чыстымі як вада, — кажа Максім. — Я лічу, трэба яму даць штраф, але не пазбаўляць волі. Ён жа нікога не забіў».

Кіроўца ўвогуле задаволены сваім жыццём:

«Увогуле, «Алмаз» самае нармальнае таксі. І калі ў нас няма працы, то значыць яе няма нідзе. Я ўдзячны Віцю за тое, што ў нас самая нармальная рэклама, самая моцная. Усе людзі ведаюць 7788».

Затое кіроўцы іншых службаў, здаецца, ад гісторыі з Пузікавым атрымліваюць выключна асалоду.

Калі пытаешся ў кіроўцаў, ці не працуюць яны на «Алмаз», некаторыя адказваюць так:

«Не, я законапаслухмяны таксіст. А «Алмаз» закрыўся ж ужо. Вы што, не чулі? А машыны ездзяць — тое часова».

«Астанавіце, астанавіце! Віце нада выйці!… — спявае іншы кіроўца і смяецца. — Чулі такую песню?»

Таксісты тлумачаць — «Алмаз» яны не любяць, бо той збіваў цэны, «дэмпінгаваў, не даваў нармальна працаваць іншым».

«На якую суму там у Віці маёмасці арыштавалі? На два мільёны даляраў? Штосьці малавата», — куражацца таксісты службы-канкурэнта.

Кіроўцы іншых службаў упэўненыя — Пузікава затрымалі па справе. І грошай з яго павінны «зняць» больш. Пра яго багацце яны ці то пераказваюць чуткі, ці то проста весяляцца:

«Віця ж нядаўна востраў набыў. Недзе пад Шры-Ланкой, вы што, не чулі? Але на бабулю запісаў, напэўна. Ён жа не дурань».

Каментары23

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Ахвотным паехаць у Казахстан трэба будзе атрымліваць дазвол

Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі1

«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»4

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24

«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі25

На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы2

У Беларусі прадалі тур на 10 дзён за дваіх амаль за 23 тысячы даляраў. Што за кірунак?4

У СІЗА КДБ апынуўся Мікалай Цырто, фігурант старой справы Беларусбанка. Другі раз — за палітыку2

Кітайскія хакеры на працягу некалькіх гадоў мелі доступ да мабільнай сувязі ўрада Вялікабрытаніі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць