Грамадства109109

Выкладчык БДУІР: Ідэі «рускага свету» падзяляюцца большасцю насельніцтва Беларусі

Гісторык Аляксандр Гронскі выступіў з артыкулам «Рускі свет у беларускім дыскурсе». Даклад быў падрыхтаваны для навуковай канферэнцыі «Рускі з’езд», якая адбылася 1 чэрвеня ў Санкт-Пецярбурзе.

«Афіцыйная ўлада разумее тэрмін «рускі свет» досыць гнутка. Адбываецца гэта, мабыць, па цалкам ідэалагічных прычынах, звязаным з эканамічным, палітычным і іншым узаемадзеяннем Беларусі з Расіяй і з праблемамі, якія ўзнікаюць у ходзе гэтага ўзаемадзеяння», — кажа Гронскі.

Далей гісторык прыводзіць мноства цытат Аляксандра Лукашэнкі, дзе той спачатку кажа, што Беларусь належыць да «рускага свету», а пасля абвяргае «рускі свет — гэта не пра нас» і наадварот.

«Беларуская апазіцыя, а таксама арганізацыі і асобы, якія падзяляюць яе перакананні, ставяцца да «рускага свету» адназначна негатыўна. «Рускі свет» уяўляецца чымсьці варожым».

Цікава, што гісторык крытыкуе «рускіх суайчыннікаў» у Беларусі, нізка ацэньваючы іх інтэлектуальны ўзровень, а таксама прадстаўнікоў пасольства Расіі ў Беларусі. Напрыклад, пасол Сурыкаў не знайшоўся, што адказаць Лукашэнку, калі той спытаўся, што такое «рускі свет».

«Ідэя «рускага свету» ў Беларусі падзяляецца большасцю насельніцтва ў сілу цывілізацыйна-культурнай прыналежнасці, але гэтая прыналежнасць настолькі натуральная, што не атрымала нейкай назвы. Але прыкметы «рускага свету» (рускамоўе, цікавасць да Расеі, абвяшчэнне сябе праваслаўнымі, прыналежнасць да рускай культуры і г.д.) назіраюцца паўсюдна. Беларускія ўлады разглядаюць ідэю «рускага свету» як нейкі праект, у дачыненні да якога ўлады яшчэ не вызначыліся», — падсумоўвае Гронскі.

Кандыдат гістарычных навук Аляксандр Гронскі працуе выкладчыкам у БДУІР. Дарэчы, тамсама выкладаў Юрый Паўлавец, затрыманы летась за беларусафобскія артыкулы на чарнасоценскіх расійскіх сайтах. Гронскі — барацьбіт за гістарычную рэабілітацыю падаўляльнікаў паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі і за аднаўленне помніка цару Аляксандру ІІ у Мінску.

Каментары109

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

Фэйсбук у Беларусі памірае, тыкток самы масавы, VK і «Аднакласнікі» стагнуюць, а трэдсы выбухова растуць4

Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць