Культура1212

Апошняя пілігрымка з Параф'янава

Акрамя тых пілігрымак, прыход якіх у Будслаў абвяшчаецца гучнымі прывітаннямі і воплескамі, была яшчэ нікому невядомая пілігрымка з Параф'янава.

Была. Апошняя адбылася дзесяць год таму.

Я не ведаю, не цікавіўся, адкуль пачалася традыцыя гэтай пілігрымкі. Але напярэдадні фэсту ў абед каля касцёла ў Параф'янаве збіраліся людзі і гуртам ішлі ў Будслаў.

Першы раз я хадзіў у гэтай пілігрымцы ў 2003 годзе, разам з цёткай. Было тады некалькі дзясяткаў пілігрымаў — і малыя, і старыя. З пілігрымамі ніколі не хадзіў ксёндз. Людзі ішлі самі, спявалі песні, маліліся Ружанец.

Апошняя пілігрымка з Параф'янава ў Будслаў адбылася 1 ліпеня 2007 года. Мы сабраліся ў касцёле, там пробашч (кс. Марат Казлоўскі) памаліўся і акрапіў нас свянцонай вадой.

— Ксёндз Марат, хадзіце з намі, — кажа Аксана Ючкавіч, неафіцыйная завадатарка той пілігрымкі.

— А ты за мяне Імшу ў Кіякове адслужыш? — жартам адказаў на гэта ксёндз.

Нас было каля дзесяці чалавек. Падлеткі, моладзь. Па чарзе неслі два драўляныя, упрыгожаныя кветкамі крыжы. Спявалі песні, маліліся. Прыйшлі ў Будслаў якраз да «пілігрымскай» Імшы а 18-й гадзіне.

Мне тады было 17 год, я быў толькі скончыўшы школу і здаўшы ЦТ. Гэта была апошняя пілігрымка ў маім бесклапотным, шкалярскім жыцці. У Будславе я пайшоў на споведзь да незнаёмага святара, той запытаўся, ці не думаю я паступаць у семінарыю.

Пасля я заўважыў у натоўпе Паўла Севярынца. Яго толькі-толькі выпусцілі з Сітна. Я ведаў пра яго з навінаў і з «Лістоў з лесу», якія друкаваліся ў «Нашай Ніве». Я вылавіў недзе сярод пілігрымаў Аксану.

— Хочаш пазнаёміцца з Севярынцам?

— Хачу.

— Ну то пайшлі.

Мы падыйшлі да Севярынца, прывіталіся, назваліся. Коратка распавялі пра нашыя планы грамадскай актыўнасці. Памятаю, Павал Канстанцінавіч сказаў: «Што ж, рабіце. Кропля камень точыць». Даў мне сваю візітоўку, якая і цяпер захоўваецца ў мяне.

А пасля пачалося дарослае жыццё, дзе ўсё перакруцілася, змянілася. Блізкія сталі далёкімі, а далёкія — блізкімі…

Пілігрымка з Параф'янава больш не арганізоўвалася. Тыя, хто паехаў вучыцца ў Менск, хадзілі ў пілігрымку з Менску. Сабраць чарговую пілігрымку ў Параф'янаве не было каму. А гэтыя фотаздымкі застануцца часткай мясцовай гісторыі.

Каментары12

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай53

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely14

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць