Грамадства55

Амэрыка бачыць пэрспэктыву

Вынікі дзьвюхгадзіннай сустрэчы памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Дэвіда Мэркела зь лідэрамі апазыцыі.

У пятніцу ў пасольстве ЗША адбылася дзьвюхгадзінная сустрэча памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Дэвіда Мэркеля з прадстаўнікамі апазыцыі. На сустрэчы прысутнічалі лідэры АДС Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, былы палітвязень Аляксандар Казулін, намесьнік старшыні Руху «За свабода» Віктар Карняенка, старшыня БАЖ Жанна Літвіна, правааборанца Алесь Бяляцкі і іншыя.

Дэвіда Мэркель раптоўна прыляцеў у Менск учора пасьля абеду. Візыт стаў магчымы пасьля вызваленьня з турмаў краіны ўсіх палітвязьняў. «Гэта адкрывае рэальную магчымасьць для значнага паляпшэньня адносінаў паміж ЗША і Беларусьсю», — гаварылася ў заяве прэс‑сакратара Дзярждэпу Робэрта Вуда.

Адразу па прыезьдзе Дэвід Мэркел меў сустрэчу зь міністра замежных спраў Сяргеем Мартынавым. Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, на сустрэчы быў дэталёва разгледжаны ўвесь спэктар беларуска‑амэрыканскіх адносін. Субяседнікі абмеркавалі таксама шляхі паляпшэньня гэтых адносін.

Віктар Карняенка кажа, што галоўнымі пытаньнямі сустрэчы ў пятніцу былі тэмы палітвязьняў і будучых парлямэнцкіх выбараў. «Калі ў першым пытаньні і мы, і дыпляматы бачым канкрэтныя зрухі, то адносна выбараў застаецца яшчэ шмат няяснасьці. Мы расказалі пра цэлы шэраг парушэньняў і ўціску на актывістаў, што папярэднічаюць выбарчай кампаніі. У прыватнасьці было паведамлена пра мінімальны працэнт апазыцыі ва ўчастковых выбарчых камісіях», — кажа В.Карняенка.

На сустрэчы зь беларускай апазыцыяй Мэркел паведаміў, што

ягоны візыт адбыўся пасьля асабістага распараджэньня дзяржсакратара ЗША Кандалізы Райз, і яго можна ацэньваць, як гатоўнасьць ЗША да разьвіцьця далейшага дыялёгу.

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька разглядае сустрэчу са сп.Мэркелем як высокага ўзроўню, так і досыць зьмястоўную. «Прадстаўнік Белага Дому зазначыў, што

пытаньне прызнаньня легітымнасьці выбараў не залежыць ад удзелу, ці няўдзелу апазыцыі
ў гэтай кампаніі. Для нас гэта вельмі важна, бо адпавядае нашым поглядам», — дзеліцца А.Лябедзька.

Што ж атрымаюць улады, калі парлямэнцкія выбары пройдуць па адносна дэмакратычным сцэнары? «Гаворыцца пра стратэгію роўнасьці і адэкватнасьці крокаў. У выпадку дэмакратычных выбараў, думаю, Амэрыка будзе гатовая да скасаваньня эканамічных ці палітычных санкцый супраць Беларусі, але канкрэтна пра гэта гаворка пакуль не вялася», — зазначае старшыня АГП.

«Думаю, што мэтай гэтага візыту было дэманстраваньне таго, што Амэрыка бачыць пэрспэктывы ў разьвіцьці адносінаў зь Беларусьсю», — кажа В.Карняенка.

Не зьмянілася пазыцыя ЗША і адносна таго, што магчымыя

перамовы павінны быць трохбаковымі
, з удзелам апазыцыі, зазначае А.Лябедзька.

Сёньня Дэвід Мэркел правядзе яшчэ шэраг сустрэчаў у Адміністрацыі прэзыдэнта і Цэнтравыбаркаме. Пасьля чаго ён накіруецца ў Вашынгтон.

Візыт Дэвіда Мэркела пакуль не дае канкрэтных адказаў на асноўныя беларуска‑амэрыканскія праблемы, як санкцыі супраць «Белнафтахіму», вяртаньне дыпляматаў ці адмена забароны беларускім чыноўнікам уяжджаць на тэрыторыю ЗША. Таму місія Мэркела выглядае больш падобнай на пробны шар. Спроба глянуць да якой ступені гатовая дэмакратызавацца ўлада. Наступны іспыт — парлямэнцкія выбары.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты4

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

На мікашэвіцкім «Граніце» падчас працы загінуў рабочы

«Ніводнай малекулы». Еўракамісія не збіраецца адступаць ад палітыкі адмовы ад расійскіх рэсурсаў1

«Ад вэнджання курэй я адмовіўся зусім». Магілёўскі інжынер расказаў пра спецыфіку гатавання рыбных і мясных далікатэсаў1

ЗША дазваляюць везці нафту Ірану для таго, каб ён дазваляў рабіць гэта іншым4

«Узровень энтузіязму для мяне мае значэнне». Трамп згадаў пра краіны, якія не хочуць дапамагаць яму ў Армузскім праліве6

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць8

Людзі жахнуліся заробку нянечкі ў садку побач з Нацыянальнай бібліятэкай8

У мінскім парку Чалюскінцаў дэмантуюць кола агляду

На Маргарыту Ляўчук завялі новую крыміналку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты4

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць